Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 03.6.2006 | Усе навіны
Адбыўся чарговы зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў | Тацяна Куляшова

2 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы справаздачна-выбарчы зьезд грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Дэлегаты абмеркавалі сытуацыю, у якой апынуліся недзяржаўныя СМІ, пераабралі кіраўніцтва арганізацыі, а таксама прынялі шэраг важных дакумэнтаў, у тым ліку зварот да журналісцкай супольнасьці краіны.

На зьзьдзе прысутнічалі 79 дэлегатаў з 82 вылучаных. Зьезд заслухаў справаздачы кіраўніцтва БАЖ, кантрольна-рэвізійнай камісіі, камісіі па этыцы, а таксама даў магчымасьць выказацца прысутным. Па выніках працы былі прынятыя некалькі дакумэнтаў. Сярод іх - зварот да журналісцкай супольнасьці "Журналістыка - прафесія сумленных і адказных"го адразу назвалі Маніфэстам сумленьня), у якім дэлегаты заклікалі калегаў "усьвядоміць усю глыбіню адказнасьці, якую журналісты нясуць перад грамадзтвам", і "абвясьцілі сваю адданасьць прынцыпам прафэсійнай журналістыкі і журналісцкай этыкі". Акрамя гэтага, дэлегаты большасьцю галасоў вырашылі рэкамендаваць сябрам БАЖ у якасьці "высокага арыентыру прафэсійных паводзінаў" Кодэкс журналісцкай этыкі, распрацаваны яшчэ да мінулага зьезду.

На зьезьдзе было шмат выступоўцаў ад рэгіянальных і моладзевых структураў. Дэлегаты заслухалі справаздачу юрыстаў Цэнтру праўнай дапамогі СМІ пры БАЖ, аднаго з прыярытэтных кірункаў дзейнасьці арганізацыі.

Шляхам адкрытага галасаваньня Зьезд абраў новыя кіроўныя ворганы арганізацыі. Дэлегаты адзінагалосна падтрымалі прапанову аднаго з дэлегатаў і пераабралі на пасаду кіраўніка арганізацыі Жанну Літвіну. Паўнамоцтвы двух намесьнікаў старшыні БАЖ - Андрэя Бастунца і Тацяны Мельнічук - былі працягнутыя; таксама былі абраныя на пасаду намеснікаў Аляксандр Старыкевіч і Аліна Суравец. Дэлегаты прынялі зьмены ў Статут.

Нагадаем, што ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” дзейнічае з 1995 г. З 1997 г. БАЖ ёсьць асацыяваным сябрам Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў. У чэрвені 2003 г. Міжнародная асацыяцыя газэтаў узнагародзіла БАЖ "Залатым пяром Свабоды-2003". У сьнежні 2004 г. арганізацыя атрымала ад Эўрапарлямэнту прэмію імя А. Сахарава “За свабоду думкі”.

Асноўнымі кірункамі дзейнасьці БАЖ ёсьць:

-         юрыдычная падтрымка сябраў арганізацыі;

-         падвышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў СМІ;

-         маніторынг сытуацыі ў галіне СМІ;

-         выданьне часопіса «Абажур»;

-         кампаніі салідарнасьці;

-         супраца зь міжнароднымі журналісцкімі арганізацыямі.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!