Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 01.6.2006 | Усе навіны
Новы парадак прымусовай эвакуацыі транспартных сродкаў | Аляксандра Рагажынская

1 чэрвеня набыло юрыдычную моц рашэнне Урада Беларусі аб зацверджанні новай  Інструкцыі аб парадку прымусовай эвакуацыі транспартных сродкаў, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2006 года № 666. Інструкцыя ўсталёўвае адзіны для прадстаўнікоў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі МУС парадак прымусовай эвакуацыі транспартных сродкаў, якія ствараюць перашкоды для дарожнага руху ці пагражаюць бяспекі грамадзянаў.

Прымусовая эвакуацыя паводле Інструкцыі ёсць прымусовае перамяшчэнне транспартнага сродку на ахоўную стаянку ў выпадку парушэння кіроўцам правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку. Пад выпадкамі парушэння правілаў прыпынку і стаянкі разумеецца парушэнне артыкулаў 143 і 145 Правілаў дарожнага руху, якія былі зацверджаныя Указам  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 году №551, і пры адсутнасці кіроўцы ў транспартным сродку альбо ў непасрэднай блізкасці ад яго. Пры наяўнасці ў транспартным сродку аднаго ці некалькіх пасажыраў эвакуацыя забараняецца.

Інструкцыя рэгламентуе таксама парадак афармлення пратаколу па факту эвакуацыі, агляду транспартнага сродку, які робіць інспектар ДАІ, на прадмет усталявання бачных дэфектаў і пашкоджанняў, якія пазначаюцца ў пратаколе.

Акрамя таго, дакумент замацоўвае парадак інфармавання ўласніка аб дзеяннях у дачыненні транспартнага сродку. Гэта павіннна рабіць аператыўна-дзяжурная служба тэрытарыяльнага органа ўнутраных справаў. Артыкул 10 Інструкцыі замацоўвае абавязак вяртання транспартнага сродку, які знаходзіцца на захаванні, па першым патрабаванні ўласніка, але пры гэтым ён павінен прадставіць пэўны шэраг дакументаў: пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, пасведчанне кіроўцы і талон. Калі нейкі дакумент адсутнічае, аўтамабіль не вяртаецца.

За пашкоджанні, якія былі нанесеныя транспартнаму сродку ў выніку яго прымусовай эвакуацыі ці падчас яго знаходжання на ахоўнай стаянцы, нясе адказнасць юрыдычная асоба, прадстаўнікі якой ажыццяўлялі эвакуацыю  і захаванне.

Выдаткі, звязаныя з прымусовай эвакуацыяй на ахоўную стаянку, пакрываюцца асобай, якая здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне. Калі дадзеная асоба адмаўляецца пакрываць выдаткі, яны спаганяюцца ў судовым парадку.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!