Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 31.5.2006 | Усе навіны
Беластоцкая “Ніва” апраўданая судом | Тацяна Куляшова

16 траўня быў абвешчаны вырак у справе выдаўцоў – праграмнай Рады тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва". Нарэшце ў гэтай справе, якая цягнулася з 2003 году, пастаўленая кропка. Судзьдзя раённага суду Беластоку Кшыштаф Казлоўскі прызнаў 11 чалавек рады на чале з прафэсарам Яўгенам Мірановічам невінаватымі.

Працэс у справе "Нівы" пачаўся летась, пасьля таго, як кантрольныя органы спраўдзілі фінансавыя апэрацыі газэты ў 2001-2003 гадох. Паводле кантралёраў, выдаўцы "Нівы" парушалі заканадаўства, калі выдаткоўвалі грошы зь бюджэтных датацыяў у неадпаведныя тэрміны. Сама праграмная рада газэты заяўляла, што парушэньні вынікалі з таго, што датацыі паступалі ў сакавіку кожнага году, а выдаць усе грошы трэба было да лістапада. Але газэту трэба выдаваць рэгулярна, у тым ліку і ўзімку. Таму даводзілася купляць на запас паперы, плаціць папярэднія рахункі і г.д.

Падчас разгледжаньня справы бок абвінавачваньня настойваў на ўмоўным асуджэньні на восем месяцаў з адтэрміноўкай на два гады і 700 даляраў штрафу былому старшыні Праграмнай Рады прафэсару Яўгену Мірановічу, а таксама на адзін год умоўнага зьняволеньня з адтэрміноўкай на тры гады і 1000 даляраў штрафу бухгальтарцы “Нівы” Марыі Паўлючук, а для дзевяці сяброў Праграмнай рады — адзін год умоўнага пакараньня і штраф па 200 даляраў кожнаму.

Сябры Управы Праграмнай Рады Тыднёвіка “Ніва”, як і іх адвакаты, ня згодныя з бокам абвінавачваньня, і неаднаразова выказваліся пра тое, што справа носіць перадузяты, надуманы характар. Цяперашні галоўны рэдактар тыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа звяртаў увагу на падвышаную зацікаўленасьць да гэтай справы міжнародных праваабарончых арганізацыяў. Гэта, на яго думку, сталася галоўным пацверджаньнем таго, што бок абвінавачваньня штучна нацягваў справу.

Усе 11 сябраў праграмнай рады "Нівы", на чале з прафэсарам Яўгенам Мірановічам, у справе якіх вялося сьледзтва, прызнаныя невінаватымі.

Суд сьцьвердзіў, што інакш яны паступіць і не маглі, калі хацелі захаваць тыднёвік. Суд падкрэсьліў, што яны не зрабілі ніякага злачынства, бо пэўныя памылкі ў справаводзтве, якія мелі месца, не азначаюць, што беларускія дзеячы мэтанакіравана хацелі зьдзейсьніць злачынства, і адзначыў, што абвінавачваць выдаўцоў "Нівы" маглі толькі асобы, непрыхільныя да іх.

Судзьдзя Казлоўскі прызнаў, што супрацоўнікі «Нівы» прынесьлі нашмат болей грамадзкай карысьці, абараняючы правы беларускай меншасьці, чым магчымай шкоды, выкліканай збольшага бюракратычнымі затрымкамі ў працэсе атрыманьня датацыяў у Міністэрстве культуры і недахопам досьведу ў бухгальтарскай справаздачнасьці.

Падтрымаць выдаўцоў "Нівы" прыехалі вядомыя палітыкі і дыпляматы, у тым ліку Аляксандар Мілінкевіч, старшыня рады беларусаў сьвету «Бацкаўшчына» Алена Макоўская і былы пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч. Прысутныя віталі рашэньне суду воплескамі.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!