Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 28.5.2006 | Усе навіны
Ці варта пытацца крымскіх татараў? | Уладзіслаў Белавусаў

Дзяржаўная дума Расеі прыняла 26 траўня рашэньне даслаць запыт ва ўрад пра магчымыя захады па “вяртаньні” паўвыспы Крым у склад Расеі. Адпаведнае пратакольнае даручэньне думскім камітэтам у міжнародных справах і справах СНД падтрымалі на гэтым тыдні дэпутаты Дзярждумы.

У даручэньні адзначаецца, што ў 2007 годзе сканчваецца двухбаковая дамова з Украінай аб прызнаньні яе Расеяй у існых межах. У зьвязку з гэтым, адзначаюць дэпутаты, да 30 лістапада 2006 г. неабходна заявіць аб непрацягненьні дадзенай дамовы і вяртаньні Крыму ў склад РФ у адпаведнасьці з Кучук-Кайнарджыйскай дамовай ад 1774 году. 

У 1954 годзе зь ініцыятывы Мікіты Хрушчова Крымская вобласьць была перададзена ў склад УССР на знак дружбы пры сьвяткаваньні 300-годзьдзя Пераяслаўскай Рады. У 1991 годзе па выніках усякрымскага рэфэрэндуму Крымская вобласьць пераўтворана ў Крымскую АССР у складзе УССР. У 1992 годзе рашэньнем Вярхоўнай Рады Крымская АССР перайменавана ў Рэспубліку Крым. У 1998 годзе прынята сёньняшняя канстытуцыя Крыму, адбылася зьмена афіцыйнай назвы на “Аўтаномная Рэспубліка Крым”.

У каждым разе, гучная заява расейскіх дэпутатаў можа стварыць цікавы прэцэдэнт на постсавецкай прасторы, бо па-першае, чарговага разу пераводзіць пытаньне разьвязаньня лёсу Крыму ў сфэру ўкраінска-расейскіх дачыненьняў без удзелу аўтахоннага насельніцтва паўвыспы, крымскіх татараў, а па-другое, ўзьнімае шэраг казуістычных міжнародна-праўных праблемаў. Напрыклад, ці могуць украінскія парлямэнтары ўзьнімаць пытаньне пра вяртаньне гістарычных украінскіх земляў у склад Украіны (Кубані, Варонежу, Белгараду)? Альбо ці можа Беларусь высоўваць прэтэнзіі на Смаленскую й частку Бранскае вобласьцяў, а таксама патрабаваць кампэнсацыі ад Масквы за перададзеныя Беластоцкую і Віленскую вобласьці, абапіраючыся на нелегітымнасьць савецкага пагадненьня 1939 году зь Летувой ды паваенных дамоваў з Польшчай, дзе Беларусь не была прадстаўленая ў якасьці суб’екту перамоваў. Грузінскі парлямэнт можа таксама распачаць захады наконт вяртаньня Сочы. А нямецкі Бундэстаг мусіць, у такім разе, тэрмінова вынесьці на парадак дня пытаньне вяртаньня Каралеўцу (Кёнігсбэргу) у склад Нямеччыны.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!