Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 26.5.2006 | Усе навіны
Новы парадак фармаваньня пераліку асобаў, якія зьвязаныя з тэрарыстычнай дзейнасьцю | Ганна Жарабцова

Кабінэт Міністраў Украіны 25 траўня 2006 года зацьвердзіў Пастанову № 751 “Аб зацьверджаньні Парадку фармаваньня пераліку асобаў, зьвязаных з тэрарыстычнай дзейнасьцю”.

У тэксьце Пастановы зазначана, што падставай улучэньня фізычнай ці юрыдычнай асобы ў пералік асобаў, зьвязаных з тэрарыстычнай, ёсьць:

  • Вырак суду, які набыў законную моц,  аб прызнаньні асобы вінаватай ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага арт. 258 крымінальнага кодэксу Ўкраіны;
  • Інфармацыя (дакумэнты), прадастаўленая адпаведнымі ворганамі ААН, зьвязаная з тэрарыстычнымі арганізацыямі ці тэрарыстамі арганізацыі ці фізычнай асобай;
  • Вырак (рашэньне) суду, рашэньне іншага кампетэнтнага воргану замежнай дзяржавы ў дачыненьні да арганізацыі ці фізычных асобаў, зьвязаных з тэрарыстычнай дзейнасьцю, якія прызнаюцца Ўкраінай згодна з міжнароднай дамовай Украіны.

Пералік асобаў, якія зьвязаны з тэрарыстычнай дзейнасьцю, фармуецца Дзяржфінманіторынгам цягам трох працоўных дзён ад даты паступленьня інфармацыі (дакумэнтаў).

Пералік, а таксама ўнесеныя ў яго зьмяненьні, паведамляюцца суб’ектам першаснага ды дзяржаўнага фінансавага маніторынгу Дзяржфінманіторынгам цягам двух працоўных дзён ад даты фармаваньня пераліку ці ад даты ўнясеньня зьмяненьняў у пералік.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!