Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 24.5.2006 | Усе навіны
Абавязковая экспертыза нарматыўна-праўных актаў мясцовых Радаў дэпутатаў, выканаўчых і распараджальных ворганаў базавага ўзроўню. | Ганна Жарабцова

Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь 22 траўня 2006 года падпісаў Дэкрэт № 7 “Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Палажэньне аб афіцыйным апублікаваньні і набыцьці моцы праўных актаў Рэспублікі Беларусь” і Указ № 333 “Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў ва Ўказ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 года № 369”.

У адпаведнасьці з унесенымі зьмяненьнямі ў памянёныя нарматыўна-праўныя акты зь 1 кастрычніка 2006 году ўводзіцца абавязковая экспертыза праўных актаў мясцовых Радаў дэпутатаў, выканаўчых і распараджальных ворганаў базавага ўзроўню зь іх наступнай рэгістрацыяй у Нацыянальным рэестры праўных актаў Рэспублікі Беларусь.

Такі крок абумоўлены ў неабходнасьці найбольш поўнага забесьпячэньня належнага ўзроўню нарматворчай дзейнасьці ў краіне. Па-другое, такая сыстэма павінна паменшыць колькасьць зваротаў грамадзянаў з нагоды неправамернасьці прыняцьця на раённым узроўні рашэньняў, якія не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству, парушаюць правы і законныя інтарэсы грамадзянаў.

Прадугледжаная Дэкрэтам № 7 ды Ўказам № 333 сыстэма захадаў будзе спрыяць упарадкаваньню нарматворнай дзейнасьці на мясцовым узроўні.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!