Каб замацаваць жыццяздольнасць здабыткаў Сусветнага Саміту па Інфармацыйным Грамадстве, які адбыўся 16-18 лістапада 2005 года ў Тунісе, Еўрапейская Камісія распрацавала прыярытэтныя кірункі імплементацыі сваіх абавязкаў у галіне аховы і ўзмацнення правоў чалавека. Асабліва гэта тычыцца права атрымліваць і мець доступ да інфармацыі. Інфармацыйныя і камукацыйныя тэхналогіі павінны выкарыстоўвацца з мэты зрабіць унёсак у развіццё адкрытых дэмакратычных грамадстваў і эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу па ўсім свеце.
Каб развіваць рэгуляванне Інтэрнэту, Камісія прапаноўвае працягваць міжнародныя перамовы ў межах двух падставовых працэсаў, што былі створаны падчас Саміту ў Тунісе: шматнацыянальны Форум па Рэгуляванні Інтэрнэту і механізм прасунутай супрацы, якая б ахоплівала ўрады ўсіх краінаў на аднолькавай падставе.
“Еўрапейскі Звяз павінен быць першым у працэсе стварэння адкрытага, даступнага і непадзельнага сусветнага Інфармацыйнага Грамадства і свабоды абмену інфармацыяй, ідэямі і меркаваннямі па ўсёй планеце”, падкрэслівае Вівіен Редзінг, сябра Еўрапейскай Камісіі і адказная за Інфармацыйнае Грамадства і СМІ. “Падчас Сусветнага Саміту ў Тунісе мы зрабілі вялікі крок насустрач глабальнаму кансэнсусу, у тым, што рэгуляванне Інтэрнэт павінна ажыццяўляцца без якіх-небудзь прэферэнцыяў. Зараз мы павінны быць упэўненымі, што ўсе гэтыя абавязкі будуць цалкам імплементаваныя. Умяшанні ў базісную архітэктуру Інтэрнэту могуць апраўдвацца толькі прынцыпамі, якія выкарыстоўваюцца ўсёй міжнароднай супольнасцю”.
Камісія прызнае важнасць інфармацыйнага грамадства для дэмакратыі, правоў і фундаментальных свабодаў чалавека; асабліва свабоды на выказванне і меркаванне, а таксама права атрымліваць і мець доступ да інфармацыі. Такім чынам, Камісія адзначае, што не павінна існаваць кібер-рэпрэсіяў – выкарыстанне інфармацыйных і камукацыйных тэхналогіяў, з мэтаю дапамагаць рэпрэсіўным рэжымам абмяжоўваць свабодны рух інфармацыі ў Інтэрнэце. Акрамя таго, Еўракамісія яшчэ раз падкрэслівае, што гатова пачаць працу над пытаннем абвяшчэння неўтральнага характару Інтэрнэту.
