Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 02.5.2006 | Усе навіны
Еўракамісія пачынае кансультаванні нaконт прэзумпцыі невінаватасці | Аляксандра Рагажынская

Прэзумпцыя невінаватасці ёсць фундаментальнае права чалавека. Яно замацавана ў Еўрапейскай Канвенцыі аб Ахове Правоў Чалавека і Фундаментальных Свабодаў, а таксама ў Хартыі Фундаментальных Свабодаў Еўрапейскага Звязу. Але ці ўсе маюць аднолькавае разуменне значэння прынцыпу “прэзумпцыі невінаватасці”? Менавіта з мэты уявіць, якім чынам інтэрпрэтуюць гэты прынцып краіны-удзельніцы ЕЗ, Камісія ЕЗ распачынае кансультаванні ў гэтай праблеме.

“Прэзумпцыя невінаватасці” па словах Віцэ-Прэзідэнта Камісіі Франка Фрацціні, які адказны за Свабоду, Бяспеку і Юстыцыю, ёсць фундаментальная еўрапейская каштоўнасць. Ахова правоў чалавека гэта важная частка ролі, якая належыць Еўрапейскаму Звязу, асабліва ў сферы свабоды, бяспекі і юстыцыі.

Кансультаванні, якія распачынае Камісія ЕС, будуць пaчaтковым пунктaм  разгляду дадзенай праблемы, а таксама створаць падставовы элемент разумення “прэзумпцыі невінаватасці” у межах Еўрапейскага Звязу і правоў, якія з яе вынікаюць.

На падставе Еўрапейскай Канвенцыі аб Ахове Правоў Чалавека і прэцэдэнтнага права Еўрапейскага Суду Справядлівасці Камісія вызначыла шэраг правоў, якія складаюць прэзумпцыю невінаватасці. Сярод іх, напрыклад, права захоўваць маўчанне, права не рабіць сведчанняў супраць сябе, а таксама тое, што цяжар доказу ёсць абавязак боку абвінавачання.

Гэты правы і абавязкі будуць разгледжаны ў часе кансультаванняў, і зацікаўленыя бакі маюць магчымасць зрабіць каментары і прапановы.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!