Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 30.4.2006 | Усе навіны
Францыя прымусіць іміграцыю працаваць на карысьць сваёй эканомікі | Тацяна Куляшова

У чацьвер міністар унутраных справаў Францускае Рэспублікі Нікаля Сарказі прадставіў у камітэт кантролю за іміграцыяй праект закону аб міграцыі, які быў прыняты нягледзячы на шырокую палеміку і крытыку ўнесеных зьмяненьняў. Праект прадугледжвае ўвядзеньне шэрагу захадаў у сфэры кантролю, якія ствараюць значныя перашкоды для знаходжаньня імігрантаў на францускай тэрыторыі.

Прэмьер-міністар Францыі Дамінік дэ Вільпэн абвясьціў, што галоўнай мэтай ёсьць ўвядзеньне новых захадаў у кантролі за іміграцыяй, якія дазволяць выкарыстоўваць іміграцыю на карысьць Францыі. Згодна з праектам закону мусіць быць распрацаваны сьпіс імігрантаў першае і другое клясы, што дазволіць вылучыць сэктары вытворчасьці, дзе неабходныя “кваліфікаваныя рукі”, і аднесьці іх да адпаведнае клясы. Урад зазначыў, што імігранты з здольнасьцямі ў індустрыяльнай сфэры, мэханікі, гатэлярства, мэдычнай сфэры і некаторых іншых будуць мець прыярытэт. Новы дакумэнт на пражываньне для імігрантаў мае на мэце палягчэньне прыбыцьця высокакваліфікаваных імігрантаў, якія могуць спрыяць дынамізму і разьвіцьцю францускае эканомікі. Нізкакваліфікаваныя імігранты будуць мець часовы дазвол на знаходжаньне на тэрыторыі Францыі цягам аднаго году, які можа аднаўляцца на тэрмін дзеяньня працоўнага кантракту. Дазвол для імігрантаў высокай кваліфікацыі  мусіць доўжыцца тры гады і таксама аднаўляцца ў адпаведнасьці з кантрактам. Да таго ж, працадаўца ня можа наняць замежнага работніка на месца, на якое прэтэндуе францускі грамадзянін з тым жа ўзроўнем кваліфікацыі.

Згодна з праектам закона замежныя грамадзяне, якія навучаюцца ў Францыі, могуць застацца ў краіне толькі пры ўмове ўладкаваньня на працу на працягу 6 месяцаў пасьля атрыманьня дыплёму. Урад матывуе гэта тым, што замежныя студэнты мусяць вярнуцца ў краіны свайго паходжаньня для ўжываньня на яе карысьць ведаў, атрыманых падчас навучаньня ў Францыі.

Закон ускладняе працэс узьяднаньня сям’і і мэханізмы барацьбы з фіктыўнымі шлюбамі, прадугледжвае наданьне нелегальным імігрантам дазволу на сталае  пражываньне ў Францыі пры ўмове знаходжаньня на францускай тэрыторыі цягам 10 гадоў.

У Парыжы прайшла маніфэстацыя пратэсту супраць дадзенага праекту, які ўжо ў аўторак будзе разгледжаны ў Парлямэнце. Некалькі тысячаў людзей выйшлі на вуліцы пад лёзунгамі “Разам супраць ужываньня іміграцыі” і “Рэгуляваньне на роўным узроўні”. Супраціўнікі праекту закона лічаць, што ён не толькі мае характар “ксэнафобіі”, але і парушае фундамэнтальныя правы чалавека. Яны крытыкуюць той факт, што на працу будуць прымаць толькі імігрантаў, рэнтабэльных для францускае эканомікі, што вядзе да ўспрыманьня імігрантаў, як нейкага аб’екту, які можна выкарыстоўваць дзеля сваёй карысьці.

Такім чынам, палітыка што да імігрантаў мусіць залежыць ад стану працоўнага рынку. Сарказі заверыў, што новы закон дапаможа перайсьці ад іміграцыі некваліфікаваных працоўных да іміграцыі працоўных высокай кваліфікацыі.

Працэс рэфармаваньня дадзенага Закона адпавядае абавязкам Францыі і іншых краінаў Эўразьвязу ліквідаваць перашкоды для грамадзянаў цэнтральна-эўрапейскіх чальцоў ЭЗ, якія жадаюць працаваць на тэрыторыі сваіх заходніх суседзяў. У пятніцу 12 краінаў Эўропы паінфармавалі Эўракамісію аб сваім рашэньні ліквідаваць падобныя перашкоды. Але ў адрозьненьні ад іншых краінаў Францыя (таксама Люксэмбург і Бэльгія) прымае дадзены абавязак пры пэўных умовах – дазвол мусіць быць нададзены працоўным толькі тых прафэсіяў, у якіх краіна мае патрэбу.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!