Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 24.4.2006 | Усе навіны
Другі нумар "Праўніка". | Рэдакцыйная рада

Шаноўны чытачу! Рэдакцыя “Праўніка” радая паведаміць пра выхад другога друкаванага нумару часопіса.

Ягоная канцэпцыя ўяўляе сабой злучнасьць розных кірункаў юрыдычнай думкі, галоўнае месца зь якіх займаюць праўныя аспэкты існаваньня й функцыянаваньня сеціва Інтэрнэт, які на сёньняшні момант ёсьць ня толькі неад’емным інструмэнтам чалавечай камунікацыі й атрыманьня інфармацыі, але й прасторай, фунцыянаваньне ў якой накладае велізарны адбітак на вынаходніцтва новых формаў гаспадарчай дзейнасьці й на бесперапыннае удасканаленьне заканадаўства ў мэтах зрабіць яго адпаведным існым рэаліям. Таму большая частка артыкулаў прысьвечаная менавіта гэнаму феномену сучаснага жыцьця. Акрамя таго, актуальнымі застаюцца пытаньні аб абароне правоў чалавека, іх выкананьне й ахова дзяржаўнымі органамі, а таксама магчымасьць іх правамернага абмежаваньня. Навацыя гэтага нумару – стварэньне сэкцыі “эўрапейскае права”, якое правазнаўцы лічуць унікальнай сыстэмай праўных нормаў, падобных на якую ў сьвеце пакуль не існуе. Асобкам стаіць артыкул, прысьвечаны выбарчаму заканадаўству нашай рэспублікі, публікацыя якога была прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку бягучага году. Мэтай артыкула ёсьць не аналізаваньне палітычных аспэктаў, зьвязаных з падзеяй, а падыход да яе зь гледзішча актуальнага беларускага заканадаўства.

У зьвязку з гэтай важнай для нас падзеяй, нам хацелася б паведаміць усім зацікаўленым чытачам аб мажлівасьці набыць асобнікі новага нумару часопіса. Бясплатна іх змогуць атрымаць першыя дзесяць асобаў, хто зробіць замову празь Інтэрнэт, даслаўшы ліст на электронную адрэсу часопіса  praunik@praunik.org.

Хацелася б яшчэ раз выказаць нашую шчырую падзяку ўсім тым, хто супрацоўнічае з часопісам, і тым, хто цёплым словам падтрымлівае нашую працу.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!