Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 22.4.2006 | Усе навіны
Украіна патрабуе вызнаць галадамор 30-х гадоў генацыдам украінскага народу | Аляксандра Рагажынская

Па ініцыятыве міністра замежных справаў Украіны Барыса Тарасюка 21 красавіка ўдзельнікі паседжання кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краінаў СНД унеслі ў павестку дня пытанне аб прызнанні галадамору 30-х гадоў 20-га стагоддзя ва Ўкраіне генацыдам украінскага народу.

З такім патрабаваннем міністр выступіў на пачатку паседжання ў пятніцу ў Маскве. Нагадаем, што Канвенцыя аб перадухіленні генацыду і пакаранні за яго ад 9 снежня 1948 года пад генацыдам разумее дзеянні, якія ажыццяўляюцца з намерам вынішчыць, цалкам альбо часткова, пэўную нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу. Пад гэтыя дзеянні падпадаюць: забойства чальцоў гэтай групы, прычыненне сур’ёзных целавых пашкоджанняў ці разладжанне розуму чальцам, наўмыснае стварэнне для гэтай групы такіх жыццёвых умоваў, якія разлічаны на поўнае ці частковае фізічнае знішчэнне яе, захады, разлічаныя на прадухіленне нараджэння дзяцей і прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.

Галадамор у 1932-33 гадах ва Украіне, які быў арганізаваны рэжымам бальшавікоў, прывёў да смерці, па розных падліках, ад 3 да 7 мільёнаў чалавек. У 1988 годзе Кангрэс ЗША прызнаў гэтыя факты генацыдам, аналагічную характарыстыку далі парламенты Аўстраліі, Канады, Вугоршчыны, Польшчы і Летувы.

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў украінскі бок не палітызаваць пытанне.

Падчас галасавання наконт прызнання голада генацыдам Украіну падтрымалі толькі Грузія, Малдова і Азербайджан. Сярод тых хто быў супраць апынулася Беларусь, кампанію якой склалі Расея, Кіргізія, Таджыкістан і Узбекістан. Яшчэ тры краіны – Казахстан, Арменія і Туркменістан – устрымаліся.

З гэтай нагоды кіраўнік МЗС Украіны Барыс Тарасюк упэўніў дэлегатаў у тым, што Украіна і надалей дамагаццаме прызнання галадамору генацыдам. Але адбывацца гэта ўжо будзе на больш высокім міжнародным узроўні, напрыклад, на сесіі ААН.




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!