Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 22.4.2006 | Усе навіны
Пазоў да Расеі ў Катыньскай справе | Кірыл Касьцян

Кaля 70 нaшчaдкaў aхвярaў Кaтыньскaгa злaчынствa зьвянуліся дa Эўрaпейскaгa Трыбунaлу прaвоў чaлaвекa ў Стрaсбурзе з пaзовaм супрaць Рaсеі.

На падставе рашэньня ЦК ВКП(б) за подпісамі Сталіна, Молатава, Мікаяна ды Варашылава 14700 ваеннапалонных ды 11000 вязьняў турмаў Заходняе Беларусі і Ўкраіны было вырашана растраляць “без суду і сьледзтва”. Такім чынам, увесну 1940 року былі замардаваныя каля 22 тысячаў польскіх афіцэраў, сьвятароў, лекараў, паліцыянтаў ды прафэсараў.

У траўні 2005 расейскі галоўны вайсковы пракурор Савянкоў заявіў пра заканчэньне сьледзтва наконт Катынскага злачынства, якое цягнулася ажно 14 гадоў. Аднак, нікому не былі прад’яўленыя абвінавачваньні. Больш за тое, расейцы кваліфікуюць Катынь як вайсковае злачынства, тэрмін даўнасьці па якому мінуў. Такім чынам, Масква адмовілася назваць катыньскае злачынства генацыдам.

Польскае сьледзтва з удзелам 16 пракурораў на ўнёсак радзінаў замардаваных ахвяраў ладзіць ад сьнежня 2004 року Інстытут нацыянальнай памяці. Нягледзячы на ранейшыя абяцаньні расейскага боку перадаць усе дакумэнты ў Катыньскай справе палякаму боку, Масква гэтага не зрабіла.

Акрамя таго, у сакавіку 2005 польскі Сэйм накіраваў да расейскіх уладаў адмысловую рэзалюцыю, у якой запатрабаваў прызнаць забойства польскіх ваеннапалонных генацыдам.

Першая скарга ў Страсбург была скіравана Вітамілай Воўк-Язерскай, бацька якой быў адною з 22 тысячаў ахвяраў. Акрамя яе намер скіраваць пазоў супраць Расеі ў Катыньскай справе маюць яшчэ 70 палякаў, у тым ліку цяперашнія грамадзяне ЗША, Францыі і Ізраілю.

Паводле польскага боку, расейскае сьледзтва ня сталася эфэктыўным. Такім чынам быў парушаны 13 артыкул Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека, згодна зь якім “кожны, чые правы і свабоды, зьмешчаныя ў дадзенай Канвэнцыі, былі парушаныя, мае права на эфэктыўны сродак праўнае абароны ў адпаведным дзяржаўным воргане, таксама калі гэтае парушэньне зьдзейсьненае асобамі, што выконваюць свае афіцыйныя функцыі”. З гэтага, паводле пазыўніка, вынікае, што расейскі бок спыніўшы сьледзтва  і не перадаўшы справу ў суд пазбавіў нашчадкаў Катыньскіх ахвяраў права на “эфэктыўны сродак праўнае абароны”.

Трыбунал у Страсбурзе бесстаронна ацэніць справу і вызнае ці было Катыньскае злачынства генацыдам. Застаецца спадзявацца, што Катыньскае злачынства атрымае належную ацэнку, а пазоў у страсбурскі  Трыбунал станецца добрым прэцэдэнтам для таго, каб злачынствы камуністычнага тэрору сталі называць сваімі імёнамі.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!