Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
   новае на форуме
07 Стд 06.45  Пераклад Правілаў дарожнага руху паводле НЦПІ

05 Стд 02.52  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

05 Стд 02.49  Як будзе "сделка" па-беларуску?

04 Стд 09.51  задаток (маск.(рас.)) -- як Беларускаю?

17 Кас 07.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 16.4.2006 | Усе навіны
А гэты Вялікдзень надыдзе мо ўжо хутка… | Рэдакцыйная рада

Даражэнькія калегі і чытачы часопісу,

Рэдакцыйная рада “Праўніка” віншуе Вас зь Вялікоднымі сьвятамі й зычыць творчых плёнаў разам з душэўнай раўнавагай!

Вялікдзень – гэта ня толькі сьвята хрысьціянскіх вернікаў, гэта ліцьвінская паходня Адраджэньня: мовы, традыцыі, годнасьці й забытых імёнаў продкаў. Вось і наш другі друкаваны нумар выходзіць акурат пад Вялікдзень. Такая яна нашая беларуская сымболіка. 

У якасьці віншаванкі зьмяшчаем тэкст выбітнага беларускага Адраджэнца, што не скарыўся катам ГПУ, – Францішака Аляхновіча. Мяркуем, такія-сякія думкі маюць сваю актуальнасьць і сёньня.

“Вялікае вясеньняе сьвята, сьвята ўваскрашэньня Таго, Хто навучаў людзей любіць бліжняга свайго, як самога сябе, Хто жыцьцё аддаў на Галгофе за ідэю сваю, ёсьць сьвята вясны, радасьці, надзеі. Збудзіўшаяся пасьля зімовага сну прырода вітае нас пачаўшчымі распускацца вербамі, нясьмела выглянуўшыя з-пад сьнегу пралескі – гэта першыя весьнікі вясны – сьмяюцца да нас сінім бліскам радасьці, вецер з палёў нясе пах аслабаніўшайся ад зімовых путаў ворнай зямлі…З новай вясной у душы будзецца новае хаценьне жыць, у жылах родзіцца моц і жаданьне працы. А калі ў Вялікую Ноч зазвіняць званы і паляціць з вуснаў у вусны радасны кліч: алілуя! Хрыстос уваскрос! – сэрца агартае нейкая бязьмерная любасьць і здаецца, што кожны Табе брат, і хочацца кожнага прыціснуць да грудзей і разам цешыцца вялікай навіной: “Хрыстос уваскрос!”…

АДНАК У ШАЛЕ БАРАЦЬБЫ, У ДЗІКІМ НЕЎГАМОННЫМ ШАЛЕ ПАНАВАНЬНЯ І ЗЬДЗЕКУ НАД ПАДНЯВОЛЕНЫМ СЬВЯТЫЯ ЗАПАВЕДЗІ ЛЮБАСЬЦІ ЗАБЫЛІСЯ АБО КІНУЛІСЯ НА ТОРЖЫШЧА, ДЗЕ НЕСУМЛЕННЫЯ ЛЮДЗІ ГАНДЛЮЮЦЬ ІМІ, ПРЫКРЫВАЮЧЫ СЬВЯТЫМ ІМЕМ БЛАГІ ТВАР СВАЁЙ СПРАРАХНЕЎШАЙ ДУШЫ, – АЛЕ ПРЫДЗЕ ЧАС, КАЛІ ЗАЗВІНІЦЬ МАГУТНЫ ЗВОН СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ І СПАЛОХАНЫЯ ЎПАДУЦЬ НА ЗЯМЛЮ АШУКАНЦЫ – ГАНДЛЯРЫ ДУШЫ.

І хаця над нашай зямелькай, аблітай крывёй і сьлязьмі пакрыўджаных, плыве, як туман, стогн многапакутнага народа, хаця ворагі хочуць кінуць нас у гроб і прыціснуць вялізнай каменнай глыбай, – мы ведаем, што прыдзе час, калі з многамільённых вуснаў паплыве радасны кліч уваскрэшаньня, калі цяжкая каменная глыба з шумам адваліцца вон і рассыплецца ў пыл.  

А гэты Вялікдзень надыдзе мо ўжо хутка…”

Францішак Аляхновіч

1922




   
© 2004-2012, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!