Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 14.4.2006 | Усе навіны
Дэкларацыя Рады ЕЗ з нагоды 60-годдзя Міжнароднага Суду ААН | Аляксандра Рагажынская

12 красавіка Рада Еўрапейскага Звязу выступіла з Дэкларацыяй з нагоды 60-годдзя Міжнароднага Суду ААН. Дэкларацыя адзначыла, што Міжнародны суд, які быў заснаваны Статутам ААН ў 1945 годзе і пачаў сваю непасрэдную дзейнасць у 1946 годзе, сёння цалкам даказаў сваю паўнавартаснасць у якасці краевугольнага каменю міжнароднага правапарадку.

У гэтым дакуменце Еўрапейскі Звяз яшчэ раз адзначае сваю трывалую падтрымку Міжнароднага Суду, які прызнаецца краінамі ЕЗ галоўным судовым органам Аб’яднаных Нацыяў. У Дэкларацыі Рада ЕЗ падкрэслівае, што ўсведамляе сур’ёзнасць унёску МС у працу мірнага ўрэгулявання спрэчак паміж краінамі. Суд стварыў цэлую сістэму юрыдычных рашэнняў і дарадчых меркаванняў вельмі высокага ўзроўню, якая ў сваю чаргу зараз ёсць неад’емны і надзейны сродак вызначэння нормаў міжнароднага права.

Еўрапейскі Звяз з задавальненнем звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на павелічэнне колькасці справаў і юрыдычных пытанняў, якія былі ўзняты перад Судом за апошнія дзесяцігоддзі. Гэты факт яскрава дэманструе ступень даверу міжнароднай супольнасці да працы Міжнароднага Суду ААН, да міжнароднага права ў цэлым і да мірнага вырашэння пытанняў і спрэчак юрыдычнымі сродкамі ў прыватнасці.

У той час, калі стварэнне спецыяльных міжнародных судоў, трыбуналаў і іншых інстытуцыяў вырашэння спрэчак сцвярджае міжнароднае прызнанне магчымасці юрыдычнага вырашэння спрэчак, Міжнародны суд застаецца галоўнай юрыдычнай установай і сэрцам міжнароднага правапарадку, замацаванага на вяршэнстве закона.

Еўрапейскі Звяз  у сваёй Дэкларацыі выкарыстаў магчымасць заклікаць усе краіны і надалей вырашаць свае спрэчкі шляхам звароту ў Міжнародны Суд і цалкам датрымлівацца рэкамендацыяў Суду.

Дэкларацыя Рады ЕС была абвешчана не толькі ад імя краінаў-удзельніцаў ЕС; да яе далучыліся такія краіны, як Баўгарыя, Румынія, Турцыя, Альбанія, Боснія і Герцэгавіна, Сербія і Чарнагорыя, Ісландыя, Нарвегія, Ліхтэнштайн, а таксама Малдова і Украіна.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!