Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 12.4.2006 | Усе навіны
Наданьне прытулку ў Беларусі | Ганна Жарабцова

5 красавіка 2006 года Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 204 “Аб зацьверджаньні Палажэньня аб наданьні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства прытулку ў Рэспубліцы Беларусь, яго згубе і пазбаўленьні й іншых пытаньнях знаходжаньня ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства”.

Указ зацьверджае Палажэньне аб наданьні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства прытулку ў Рэспубліцы Беларусь, яго згубе і пазбаўленьні. Зацьверджаным палажэньнем вызначаюцца акалічнасьці, пры наяўнасьці якіх замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства (далей – замежнікам) не надаецца прытулку. Так, прытулак не надаецца замежнікам, у адносінах да якіх ёсьць аб’ектыўныя акалічнасьці лічыць, што яны ўчынілі злачынства супраць міру, ваенныя злачынствы ці злачынствы супраць чалавецтва, цяжкія злачынствы непалітычнага характару па-за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да прыбыцьця на яе тэрыторыю, вінаватыя ў дзеяньнях, што супярэчаць мэтам і прынцыпам Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў; замежнікам, якія маюць грамадзянства трэцяй дзяржавы, дзе яны не перасьледуюцца па палітычнай, рэлійнай і нацыянальнай прыналежнасьці і г.д.

З прыняцьцем Указу № 204 спрашчаецца працэдура атрыманьня прытулку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Так, неабходныя матэрыялы зараз будуць уносіцца ў камісію па пытаньнях грамадзянства пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь Міністэрствам унутранных справаў непасрэдна, а не праз Раду Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы непасрэднасьці агульны тэрмін разгляду пытаньня аб прадастаўленьні прытулку скарачаецца да трыццаці дзён.

У адпаведнасьці з новым палажэньнем замежныя грамадзяне, якія атрымалі прытулак у Рэспубліцы Беларусь, і чальцы іх сям’і карыстаюцца тымі ж правамі і свабодамі, нясуць тыя ж абавязкі, што і замежныя грамадзяне, якія стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ім паводле ўстаноўленага парадку выдаецца дазвол на сталае пражываньне і від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Акрамя таго, уводзяцца інстытуцыі згубы і пазбаўленьня прытулку ў Рэспубліцы Беларусь, вызначаюцца падставы згубы і пазбаўленьня прытулку, а таксама мэханізм вырашэньня гэтых пытаньняў.

Згуба і пазбаўленьне замежнікаў прытулку на Беларусі ажыцьцяўляецца па рашэньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Указ № 204 таксама карэктэруе паасобныя нарматыўна-праўныя акты, якія рэгулююць пытаньні абавязковага мэдычнага страхаваньня замежнікаў, што часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ажыцьцяўленьне дабраахвотнай і абавязковай дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі й папярэджаньня наступстваў гандлю людзьмі, а таксама рэжым знаходжаньня замежнікаў у Рэспубліцы Беларусь.

Указ № 204 ад 5 красавіка 2006 года набывае моц з моманту яго афіцыйнага апублікаваньня.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!