Прэзыдэнт Рэспубліка Беларусь 4 красавіка 2006 года падпісаў Указ № 202 “Аб вызваленьні ад абкладаньня ўвознымі мытамі і падаткам на дататковую вартасьць тавараў, што прызначаны для забесьпячэньня навуковай, навукова-дасьледнай і інавацыйнай дзейнасьці”.
Прыняты дакумэнт прадугледжвае вызваленьне ад абкладаньня ўвазнымі мытамі і падаткам на дадатковую вартасьць абсталяваньня ды прыбораў для навукова-дасьледчых мэтаў, матэрыялаў і камплектавальных, што прызначаны для навуковага забесьпячэньня выкананьня прэзыдэнцкіх, дзяржаўных народнагаспадарчых і сацыяльных праграмаў, дзяржаўных праграмаў асноўных і прыкладных дасьледваньняў, а таксама дзяржаўных, рэгіянальных і міждзяржаўных навукова-тэхнічных праграмаў.
Каб атрымаць вызваленьне ад выплаты ўвазных мытаў і падатаку на дадатковую вартасьць неабходна мець заключэньне рэспубліканскага воргану дзяржаўнага кіраваньня, іншых дзяржаўных арганызацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь альбо Нацыянальнай акадэміі навук. Неабходнае ж заключэньне выдаецца памянёнымі ворганамі пры наяўнасьці зьнешнегандлёвага кантракту і дакумэнтаў, якімі пацьвярджаецца прызначэньне абсталяваньня, прыбораў, матэрыялаў ды камплектавальных на навукова-дасьледныя мэты й навуковага забесьпячэньня адпаведных дзяржаўных праграмаў.
Указ № 202 зацьверджае таксама Палажэньне аб парадку выдачы заключэньня аб прызначэньні абсталяваньня, прыбораў, матэрыялаў ды камплектавальных вырабаў дзеля іх вызваленьня ад увозных мытаў і падатку на дадатковую вартасьць.
