Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 11.4.2006 | Усе навіны
Стаўкі на ўвоз тэхналягічнага абсталяваньня | Ганна Жарабцова

Дзеля стварэньня спрыяльных умоваў для арганізацыі новай вытворчасьці, тэхнічнага пераабсталяваньня і мадэрнізацыі дзейнай вытворчасьці ў Рэспубліцы Беларусь 4 красавіка 2006 года Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 189 “Аб стаўцы пошліны на тэхналягічнае абсталяваньне, якое ўвозіцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”.

У адпаведнасьці з прынятым Указам тэрмінам на 9 месяцаў устанаўліваецца мытная стаўка ў памеры 0% для тавараў, якія адпавядаюць наступным патрабаваньням у сукупнасьці:

  • тавары належаць да пераліку, што зацьверджаны гэтым жа Ўказам;
  • тавары ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для асабістых патрэбаў асобы, якая ажыцьцяўляе такі ўвоз.

У выпадку нямэтавага выкарыстаньня пазначаных тавараў мыта будзе спаганяцца па стаўках, вызначаных заканадаўствам, без ужываньня стаўкі ўвознага мыта, які вызначаны Ўказам № 189 ад 4 красавіка 2006 года.

Кантроль за мэтавым выкарыстаньнем тавараў, што ўвозяцца, ускладваецца на Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

На Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасьці з прынятым Указам ускладваецца абавязак па абагульненьні практыкі ўжываньня стаўкі ўвознага мыта, устаноўленага Ўказам № 189, і інфармаваньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь аб эфэктыўнасьці ўжываньня ўведзенай нулявой стаўкі па выніках 2006 году.

Указ № 189 набывае моц з дню яго афіцыйнага апублікаваньня.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!