Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 12.4.2006 | Усе навіны
Зьмены ў правілах рэгістрацыі ды ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня | Ганна Жарабцова

Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2006 года выдаў Дэкрэт № 6 “Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у Дэкрэт Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 года № 11”.

Асноўнай мэтай дадзеных зьмяненьняў ёсьць спрашчэньне парадку рэгістрацыі ды ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня, а таксама барацьба з бюракратыяй шляхам укараненьня прынцыпу аднаго вакна.

Унесеныя дапаўненьні ды зьмяненьні ў парадак дзяржаўнай рэгістрацыі ды ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня павінны ствараць лепшыя ўмовы для разьвіцьця бізнэсу на Беларусі. Так, у адпаведнасьці з зьмяненьнямі, заснавальнікі (удзельнікі) ствараемай юрыдычнай асобы вызваляюцца ад абавязку прадастаўляць у рэгіструючы ворган натарыяльна засьведчаныя копіі сваіх заснавальных дакумэнтаў і пасьведчаньні аб дзяржаўнай рэгістрацыі. У выпадку неабходнасьці такімі дакумэнтамі рэгіструючыя ворганы будуць абменьвацца самастойна.

Акрамя таго, на рэгіструючы ворган ускладаецца абавязак па выдачы разам з пасьведчаньнем аб дзяржаўнай рэгітсрацыі дазволу на права вырабу пячатак ды дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць пастаноўку на ўлік у падатковых ворганах, ворганах дзяржаўнай статыстыкі, ворганах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама ў арганізацыях, што ажыцьцяўляюць абавязковае страхаваньне. Фактычна, пастаноўкай на ўлік у згаданых ворганах будуць займацца рэгіструючыя ворганы.

Акрамя таго, прадугледжваецца скарачэньне тэрміну дзяржаўнай рэгістрацыі з аднаго месяцу да дваццаці дзён без магчымасьці падаўжэньня гэтага тэрміну.

Пры ажыцьцяўленьні дзяржаўнай рэгітсрацыі забараняецца спаганяць іншыя сплаты, акрамя рэгістрацыйнага збору ды дзяржаўнай пошліны за выдачу пасьведчаньня кіраўніка камэрцыйнай (некамэрцыйнай) арганізацыі.

Рэгіструючы ворган забавязаны ажыцьцяўляць праверку заснавальных дакумэнтаў на прадмет іх адпаведнасьці заканадаўству. Унесенымі зьмяненьнямі і дапаўненьнямі рэгіструючаму воргану надаецца права адмяніць рашэньне аб выдачы пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі да ягонай выдачы пры ўстанаўленьні недакладнасьці прадастаўленых дадзеных.

Дэкрэт № 6 дадае яшчэ адную падставу ліквідацыі камэрцыйных арганізацыяў па рашэньні рэгіструючага воргана: сістэматычнае грубае парушэньне заканадаўства аб працы, аплата працы работнікаў на працягу трох месяцаў ніжэй за ўстаноўлены заканадаўствам мінімальны заробак.

Дэкрэтам занатавана норма аб неабходнасьці перадачы на захоўваньне ў дзяржаўны архіў першасных дакумэнтаў аб стажы і заробку асобаў, якія працуюць па наёму, да выключэньня суб’ектаў гаспадараньня з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дэкрэт набывае моц зь 1 чэрвеня 2006 году.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!