Вызваленьне ад сплаты падаходнага падатку
| Ганна Жарабцова
Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь 4 красавіка 2006 года падпісаў Указ № 201 “аб вызваленьні даходаў, атрыманых фізычнымі асобамі ў выглядзе адсоткаў па аблігацыях банкаў, ад абкладаньня падаходным падаткам”.
У адпаведнасьці з прынятым дакумэнтам пашыраецца пералік банкаў, даходы фізычных асобаў па аблігацыям якіх не абкладаюцца падаходным падаткам. Так, да ААБ “Беларусбанк”, пазыкадаўцам якога вызваленьне ад падаходнага падатку прадастаўлена з 2005 года, зараз далучыліся ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белпрамбудбанк», ААТ «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі «Белінвэстбанк».