Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 13.4.2006 | Усе навіны
Эўразьвяз пашырае інтэграцыю ў сферы даменных імёнаў | Тацяна Куляшова

З 7 красавіка карыстальнікі Інтэрнэту, якія пражываюць на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу, атрымалі магчымасьць зарэгістраваць даменныя імёны ў зоне .EU. Па задуме стваральнікаў дамен .EU павінен ператварыцца ў альтэрнатыву дамену .COM, якім сёньня карыстаюцца шматлікія эўрапейскія кампаніі.

Рэгістрацыя ў даменнай зоне .EU была распачатая ад сьнежня 2005 году. Яна праходзіла ў тры этапы: спачатку рэгістраваліся ўладальнікі гандлёвае маркі і некамэрцыйныя арганізацыі, далей, у лютым – іншыя кампаніі, а з 7 красавіка – усе жадаючыя. Па прагнозах прыканцы 2006 году ў гэтай зоне адно арганізацыямі і кампаніямі будуць заняты каля 240 тысячаў імёнаў. Толькм цягам гадзіны з моманту адкрыцьця рэгістрацыі даменаў былі пададзеныя каля 300 тысячаў заяваў.

Кампаніі спяшаліся ўзяць сабе простыя і кароткія імёны. Так, на дамен polo.eu прэтэндавалі аўтаканцэрн Volkswagen AG, дом моды Ralph Lauren і кампанія прадуктовай прамысловасьці Nestle. У выніку дамен перайшоў ва ўласнасьць нямецкае кампаніі, бо яны падалі заяву першымі.

Паводле статыстыкі арганізацыі і грамадзяне Францыі, Нямеччыны, Нідэрляндаў і Вялікай Брытаніі праяўляюць найбольшую актыўнасьць у рэгістрацыі даменаў у зоне .EU.  Па дадзеных на 13 красавіка 2006 года:

  • Нямеччына               474 835 рэгістрацыяў у зоне .EU
  • Вялікая Брытанія       297 323 рэгістрацыяў у зоне .EU
  • Нідэрлянды             176 514 рэгістрацыяў у зоне .EU
  • Італія                     88 675   рэгістрацыяў у зоне .EU
  • Швэцыя                   64 098 рэгістрацыяў у зоне .EU

Усяго на гэты момант зарэгістравана каля 1,5 мільёнаў даменных імёнаў.

Нягледзячы на тое, што Швайцарыя знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, жыхары і арганізацыі гэтае краіны не маюць права рэгістраваць даменныя імёны ў зоне .EU. У адпаведнасьці з рэглямэнтам ЭЗ атрымаць дамен ў зоне .EU могуць толькі тыя арганізацыі і прадпрыемствы, якія зарэгістраваныя ці маюць сваё прадстаўніцтва на тэрыторыі дзяржаваў-удзельніцаў ЭЗ. Гэтаксама Ісьляндыя. Ліхтэнштайн і Нарвэгія (яны ня ёсьць чальцамі ЭЗ, але ўваходзяць у Эўрапейскую Эканамічную Прастору) ня маюць доступу да дамену .EU. Паводле меркаваньня Бэта Фера, кіраўніка EURidкампаніі, акрэдытаванай у якасьці рэгістратара ў дамене .EU, дадзены дамен павінен быць даступным для ўсіх эўрапейскіх краінаў. Аднак, такі пункт гледжаньня не знайшоў водгукаў у Эўразьвязе.

Застаецца дадаць, што сайты афіцыйных ворганаў Эўрапейскага Зьвязу перайдуць на новы дамен адначасова 9 траўня – у дзень Эўропы.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!