Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 13.4.2006 | Усе навіны
Цэнзура ў кітайскім варыянце | Кірыл Касьцян

Дзяржаўная ўправа ў справах радыё, кінематаграфіі і тэлевізіі забараніла кітайскім рэгіянальным тэлеканалам выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы, крыніцамі якіх ёсьць замежныя сродкі масавае інфармацыі.

Дакумэнт вымагае ад рэгіянальных мэдыяў карыстацца інфармацыяй цэнтральнае кітайскае тэлевізіі, асьвятляючы міжнародныя падзеі. Паводле аўтараў дакумэнту, гэткі захад матывуецца неабходнасьцю “забесьпячэньня здаровага разьвітку практыкі агляду падзеяў за мяжою ў варунках слушнага прапагандысцкага напрамку”.

Ад кіраўніцтва мэдыяў патрабуецца выяўляць якасьць інфармацыі, што тычыцца “істотных ці адчувальных” тэмаў, такіх як гісторыя, палітыка, войска ці рэлігія. Акрамя таго, патрабуецца, каб гэтыя матэрыялы былі папярэдне ўхваленыя цэнзарамі.

Жорсткая канкурэнцыя на рынку СМІ ў Кітаі патрабуе ад рэгіянальных кампаніяў шмат высілкаў у барацьбе за гледача. Таму выкарыстаньне матэрыялаў замежных інфармацыйных агенцыяў сталася для шмат якіх зь іх практыкай. Замежныя матэрыялы пераўзыходзяць інфармацыю цэнтральнае тэлевізіі ня толькі з гледзішча цікавасьці, але і інфармацыйнае насычанасьці ды апэратыўнасьці.

Гэта ня ёсьць першым захадам кітайскіх уладаў што да абмежаваньня свабоды мэдыяў. У лістападзе 2005 урад адмовіўся ад плянаў друку замежных газэтаў у Кітаі. Акрамя таго, улады кантралююць, якія фільмы ёсьць дазволеныя для паказу ў камэрцыйных кінатэатрах. Тым ня менш, кантраляваць распаўсюд “варожае” прадукцыі становіцца штораз цяжэй з-за пашырэньня доступу да інтэрнэту а таксама пірацтва заходніх фільмаў і праграмаў.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!