Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 08.4.2006 | Усе навіны
8 крокаў кітайскіх чыноўнікаў ў светлую будучыню | Тацяна Куляшова

Кіраўнік Кітаю распачаў кампанію барацьбы супраць заганаў кітайскага грамадзтва з мэтай замяніць іх сацыяльным пачуцьцём высакароднасьці і сораму. Ху Дзінтао агучыў  крытэры таго, што мусіць і што не мусіць рабіць звычайны кітайскі чыноўнік.

Такім чынам сьпіс высакародных і ганебных справаў і намаганьняў складаецца з 8 пунктаў:

  • Любіце сваю краіну;  не рабіце ёй шкоды.
  • Служыце народу; не рабіце яму дрэнных паслугаў.
  • Займайцеся навукай; адмоўцеся ад невуцтва.
  • Будзьце руплівымі; ня будзьце гультаямі.
  • Будзьце задзіночанымі, дапамагайце адзін аднаму; не нажывайцеся за кошт іншых.
  • Будзьце шчырымі, каб вам можна было давяраць; не выкарыстоўвайце этыку і мараль для сваёй выгоды.
  • Будзьце дысцыплінаванымі і законапаслухмянымі; не дапускайце хаосу і беззаконьня.
  • Жывіце адкрыта, рабіце шчырыя намаганьні; не паглыбляйцеся ў раскошу і задавальненьне.

Прафесар філязофскае навукі Хан Цынсян (Han Qingxiang) адзначае, што некаторыя прадстаўнікі грамадзтва наагул страцілі пачуцьцё розьніцы паміж дабром і злом. Чынавества заўсёды займала асобае мейсца ў кітайскім грамадстве і карысталіся шматлікімі прывілеямі (у адпаведнасьці з законам ці нават у абыход яго). “Нягледзячы на тое, што большасьць зь іх ёсьць добра дысцыплінавымі, усё ж пэўная частка чыноўнікаў, якія знаходзяцца пры вельмі важных пасадах, сапраўды не служаць свайму народу і краіне, - адзначыў прафэсар. – Яны дазваляюць сабе займацца задавальненнем сваіх патрэбаў, што наагул забрудзіла сацыяльную прастору і атмасфэру.”

Арганізацыйны Дэпартамент Камуністычнае партыі вырашыў ужываць дадзены ліст дазволенага і недазволенага як крытэр для прызначэньня руплівых і здольных асобаў на чынавенскія пасады. Прадстаўнікі Камуністычнае партыі ўпэўнены, што гэта пазытыўна паўплывае ня толькі на сыстэму афіцыйных інстытуцыяў, але і на грамадзтва ўвогуле. У выніку дадзены спіс ператварыўся ў пэўныя маральныя стандарты для ацэнкі працы, паводзінаў і здольнасьцяў кітайскіх чыноўнікаў.

Такім чынам, найбуйнейшая ў сьвеце камуністычная партыя Кітаю спрабуе аднавіцца ва ўмовах незадаволенасьці насельніцтва карупцыяй і маральнай разбэшчанасьцю кітайскага чынавенскага апарату. 

Як бы там ні было, госьці Алімпійскіх гульняў 2008 ў Пэкіне сустрэнуць шчырых і ветлівых грамадзянаў Кітаю, гатовых працягнуць руку дапамогі і зрабіць бясплатную фрызуру. Як адзначае Shanghai Daily, кітайскія афіцыйныя асобы ўжо распачалі намаганьні па давядзеньні і ўвасабленьні згаданых вартасьцяў у жыхарах Пэкіну. Галоўнае да 2008 году не перастарацца.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!