Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 07.4.2006 | Усе навіны
Паляпшэнне празрыстасці інстытуцыяў ЕЗ | Аляксандра Рагажынская

Еўрапейскі Парламент распачынае шэраг дзеянняў па забеспячэнні празрыстасці і дэмакратычнага кантролю за дзейнасцю інстытуцыяў ЕЗ. 6 красавіка 2006 былі прыняты два даклады, у якіх дэпутаты заклікаюць Раду забяспечыць удзел грамадства ў працэсе стварэння новых заканадаўчых актаў і патрабуюць ад Камісіі перагледзіць існуючыя правілы ды прадаставіць грамадскасці рэальны доступ да дакументаў Еўрапарламенту, Рады і Камісіі.

Празрыстасць і дэмакратычны кантроль інстытутаў ЕС ёсць найбольш важныя падставы для грамадскага даверу да самаго Звязу. Зыходзячы менавіта з гэтага разумення, шостага красавіка дэпутаты ўнеслі ў Еўрапейскі Парламент прапанову перагледзіць сучаснае еўрапейскае заканадаўства, каб забяспечыць права грамадскасці на ўдзел у дэбатах у Радзе ЕЗ і ў падрыхтоўцы новых дакументаў.

Заканадаўства ЕС наконт грамадскага доступу да тэкстаў і дакументаў інстытуцыяў ЕС ёсць вынікам працяглых перамоваў паміж Парламентам і Радай у 2001 годзе. Але тады не былі ўрэгуляваны некаторыя падставовыя пытанні сферы, што патрабуе рэфармавання.

Па-першае, заканадаўства, якое неабходна перагледзіць, павінна прадастаўляць доступ да ўсіх падрыхтаваных дакументаў, звязаных з заканадаўчай працэдурай, а таксама да ўсіх запісаў дэбатаў Рады ЕЗ, калі Рада займаецца распрацоўкай новага заканадаўства. Па-другое, сучаснае заканадаўства трэба рэфармаваць, каб акрэсліць, якім чынам магчыма класіфікаваць дакументы як канфедэнцыйныя. З пункту гледжання дэпутатаў, дакументы не павінны набываць грыф сакрэтнасці толькі таму, што таго жадаюць службоўцы.

Акрамя таго, прапануюцца нормы, якія тычацца канкрэтных дзеянняў Рады ў гэтай галіне, у тым ліку, трансляцыі грамадскіх слуханняў усімі магчымымі сродкамі масавай інфармацыі, нават праз інтэрнэт, а таксама публікацыі заканадаўчых дакументаў на ўсіх афіцыйных мовах ЕЗ.

Рэформа еўрапейскага заканадаўства Еўрапарламентам павінна стаць адным з сродкаў кантролю насельніцтва краінаў ЕЗ за дзейнасцю інстытцыяў Звязу ў сферы заканадаўства, што ёсць неад’емным элементам дэмакратыі.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!