Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 07.4.2006 | Усе навіны
Вялікая Брытанія: змяненне Канстытуцыі, якой няма | Сьвятлана Лакотка

Лорд-канцлер Вялікай Брытаніі перастае быць кіраўніом судовай галіны ўлады.

Цягам доўгага часу пасада лорда-канцлера заставалася ўнікальнай з’явай – гэты чалавек сумяшчаў паўнамоцтвы кіраўніка судовай улады краіны, спікера Палаты лордаў брытанскага Парламенту, а таксама быў сябрам Ураду. Зараз, згодна з канстытуцыйнай рэформай, што праводзіцца ў Вялікай Брытаніі, у галіне судовых паўнамоцтваў адбываецца пераразмеркаванне паўнамоцтваў.

Гэта рэформа мае на мэце забяспечыць празрыстасць у пытанні прызначэнні суддзяў і канчатковай незалежнасці суддзяў,  а таксама дакладны падзел абавязкаў паміж лордам-канцлерам і галоўным лордам-суддзём. Лорд-канцлер і надалей будзе міністрам ва ўрадзе, адказным за судовую галіну ўлады, працу судоў і трыбуналаў, шэраг іншых юрыдычных пытанняў, але ён не будзе больш суддзём і кіраўніком судовай сістэмы.

Гэтым летам будзе абраны новы спікер Палаты лордаў. А цяперашні лорд-канцлер Вялікай Брытаніі ўжо перадаў паўнамоцтвы кіраўніка судовай улады краіны. Далейшым крокам на шляху рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы стане стварэнне ў 2009 годзе Вярхоўнага суду Злучанага Каралеўства.

Гісторыя пасады лорда-канцлера ў Вялікай Брытаніі налічвае 1400 гадоў і пачынаецца ў VII стагоддзі. Першы лорд-канцлер з’явіўся пры англійскім двары ў 605 годзе. Да XIV стагоддзя лорд-канцлер караваў усімі прыдворнымі справамі, ад кіравання каралеўскай маёмасцю да адпраўкі пошты. Гэтая пасада перажыла нарманскае заваяванне англасаксаў, Стогадовую вайну, вайну Чырвонай і Белай ружаў, рэвалюцыю 1649 году, а таксама змяняючыя адна адну каралеўскія дынастыі. Лорд-канцлер лічыўся другой з каралеўскіх асобаў у іерархічнай лесніцы дзяржавы пасля арцыбіскупа Кентэрбрыйскага (фактычна ачольніка касцёлу Англіі). Лорд-канцлер доўгі час быў звяном паміж каралеўскам дваром і Парламентам.




   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!