Новая брытанская агенцыя па барацьбе з цяжкімі злачынствамі і арганізаванай злачыннасцю (The Serious and Organised Crime Agency, SOCA), што ёсць аналагам амерыканскага ФБР, склала спіс з 100 дзейных у краіне арганізаваных злачынных групаў, якіх актыўна вышукваюць.
Некаторыя злачынныя фармаванні, з якімі будзе змагацца SOCA, большыя чым самая агенцыя з 4,2 тысячамі супрацоўнікаў. Па ацэнках спецыялістаў, арганізаваная злачыннасць каштуе Злучанаму Каралеўству больш чым 20 млрд. фунта, ці 300 фунтаў на чалавека штогод. Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, маёмасць кіраўнікоў арганізаванай злачыннасці, што базуюцца ў Вялікай Брытаніі, складае каля 440 млн. фунтаў, што фактычна ёсць роўным гадавому бюджэту SOCA ў 400 млн. фунтаў.
Агенцыя прысвеціць 40 адсоткаў сваіх аператыўных высілкаў барацьбе з кантрабандай наркотыкаў, 25 адсоткаў - барацьбе з кантрабандай людзей, 10 адсоткаў - барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Для гэтага SOCA адправіць 140 сваіх супрацоўнікаў у 40 краінаў свету, і многія будуць уведзены ў адпаведныя замежныя агенцыі, з якімі SOCA падпіша дамову аб хуткім і эфектыўным абмене інфармацыяй.
Працэс стварэння SOCA быў складаным з-за цяжкасцяў зліцця культурна адрозных праваахоўных спецслужбаў - па барацьбе з злачыннасцю, паліцэйскай выведкі, следчых аддзяленняў мытні і міграцыйных службаў і цывільных экспертаў. Тым не менш, у выніку было створана першая ў краіне агенцыя, якая сумяшчае паўнамоцтвы паліцыі, мытні і міграцыйных уладаў. Пры гэтым, у супрацоўнікаў агенцыі не будзе кампетэнцыі, што перавышае паўнамоцтвы іншых праваахоўных агенцыяў.
