Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 03.4.2006 | Усе навіны
Рушым за Кубай | Аляксандар Мартынаў

У сакавіку свет пабачыла чарговае спавешчанне World Audit, у якім прааналізаваныя стан са свабодай прэсы, захаваннем палітычных свабодаў, правоў чалавека, узровень карупцыі і дадзеная агульная ацэнка дэмакратычным працэсам у 150 дзяржавах з насельніцтвам, большым за мільён чалавек. World Audit ладзіць маніторынг на рэгулярнай аснове – гэтае спавешчанне стаецца дванаццатым з 2000 году.

Самое спавешчанне мае адносна невялікі аб’ём, што, разам з дакладнай структурай, спрыяе яго ўспрыманню. Напачатку тэкста падаюцца крытэры, на падставе якіх складаюцца статыстычныя табліцы, галоўная з якіх і ўлучае 150 краінаў, падзеленых на чатыры групы. Краіны, змешчаныя ў першых дзьвюх, названыя “безумоўна свабоднымі”. Іх, сталася 40 і, у параўнанні з мінулым разам, паболела на чатыры. Трэцюю групу склалі 37 дзяржаваў, але асаблівую заклапочанасць выклікае чацверты блок, дзе змешчаныя ажно 74 (амаль столькі ж, колькі ва ўсіх першых трох разам) краіны.

Асобныя раздзелы прысвечаныя, натуральна, лідэрам; а таксама краінам, дзе прайшлі “каляровыя рэвалюцыі” і гэтак званым “грамадствам страху”. Найлепшыя паказнікі ў сферы свабоды слова і барацьбы з карупцыяй ўжо не першы год маюць Фінляндыя, Данія, Новая Зеландыя, Швецыя, Швейцарыя і Нарвегія. Яны, адпаведна, і займаюць першыя шэсць радкоў. Што да Украіны, Грузіі і Кыргыстану, дык паказнікі першых двух сапраўды уражваюць. Ад часу, што мінуў з апошняга доследу, абедзве гэтыя краіны ўзняліся на 25 радкоў і зараз падзяляюць 74 месца. Такім чынам, Грузія і Украіна разам увайшлі ў трэцюю групу. Прагрэс Кыргыстану (+ 9 радкоў) меней відавочны. 121 месца ў спісе  пакуль дае падставы толькі для асцярожнага аптымізму.

Асобна трэба разгледзець чацвёртую групу, куды, нажаль, уваходзіць нашая краіна. Беларусь падзяляе з Рэспублікай Конга далёка не пачэсны 141 пасад (нагадаем, усяго ў аглядзе 150 краінаў), пры гэтым у свеце ёсць толькі 6 краінаў, дзе ціск на прэсу меншы. Другой непасрэднай суседкай нашай краіны стаецца Куба. Больш за тое, Беларусь адкрыта згадваецца ў раздзеле пад назвай “грамадства страха” як “апошняя дыктатура Еўропы”. У параўнанні з “дасягненнямі” нашай краіны, 114 месца, што займае Расея (пасля Непала і Афганістана), выглядае на прыстойны паказнік.

На фоне Беларусі і Расеі, 20 радок Эстоніі, якая стала ўваходзіць у першую групу, падаецца амаль недасяжным ідэалам. Значнага прагрэсу дасягнулі ў апошні час Латвія і Летува (адпаведна 26 і 23), пры тым, што апошняя ўзнялася з трэцяй адразу ў першую групу.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!