Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 02.4.2006 | Усе навіны
Каталёнія пашырае аўтаномію: першы крок да фэдэрацыі ці шлях у нікуды? | Тацяна Куляшова

У чацьвер 30 сакавіка Кангрэс дэпутатаў Гішпаніі прыняў прапанову аб рэфармаваньні Статуту Каталёніі. Праект быў падтрыманы 189 галасамі супраць 156. Такім чынам, тэкст Статуту з шматлікімі папраўкамі, унесенымі Канстытуцыйнай Камісіяй і дэлегацыяй Ураду Каталёніі, атрымаў падтрымку ў 54,8% галасоў.

У аўторак тэкст Статуту будзе перададзены ў Сэнат, які ўсталюе тэрмін ў 15 дзен для ўнясеньня паправак. У выпадку падтрымкі гэтага праекту з боку Сенату, ён будзе спачатку перададзены зноў у Кангрэс дэпутатаў, які перашле яго ва Ўрад Каталёніі, які, у сваю чаргу, вынясе Статут на рэфэрэндум. Прыкладная дата правядзеньня рэфэрэндуму – 18 чэрвеня 2006 г. Каталёнія мае шанец набыць шырокую праўную аўтаномію ў складзе Гішпаніі.

Лідэр апазіцыі М.Рахой выказаў пазыцыю, што тэкст гэтага Статуту ёсьць антыканстытуцыйным. Ен адзначыў, што нельга ўсталёўваць краіну дзьвюх нацыяў і дазваляць пэўным асобам захапіць Каталёнію. Так, новы каталёнскі Статут прадугледжвае прызнаньне Каталёніі як нацыі (у адрозненьні ад Канстытуцыі, якая прызнае Каталёнію як нацыянальнасьць). Новым Статутам уводзіцца абавязак вывучаць каталёнскую мову. Таксама ўнесены зьмяненьні ў фінансавую сфэру, ў кампетэнцыю самое Аўтаноміі (пашырэньне кампетэнцыі – адна з асноўных мэтаў), у судовую сыстэму, у правы і абавязкі і інш. Каталёнія зможа граць вялікую ролю ў дачыненьнях з Эўрапейскім Зьвязам што да сваіх уласных інтарэсаў.

Актыўныя спрэчкі аб мэтазгоднасьці пашырэньня аўтаноміі Каталёніі вядуцца з восені 2005 года, калі Каталёнскі Ўрад зацьвердзіў новы Статут. Ужо тады лідэр апазыцыйнай народнай партыі выказаўся супраць гэтае ідэі, ацэньваючы пашырэньне аўтаноміі рэгіёну як шлях да развалу дзяржавы. Гішпанскія кансэрватары бачаць ў гэтым працэссе пагрозу цэласьці і адзінству краіны. Фактычна вядзецца пра наданьне Каталёніі паўнамоцтваў суб’екту гішпанскай федэрацыі, якая яшчэ не паўстала. Праціўнікі дзейнага прэмьер-міністра Х. Сапатэра абвінавачваюць яго ў тым, што ен прывеў краіну да прорвы. Той, у сваю чаргу, падмацоўвае сваю пазыцыю тым, што “кампэтэнцыя дзяржавы замацавана ў Carta Magna, і ніякі Статут пэўнай аўтаноміі ня можа зьмяніць гэтыя палажэньні”.

Гішпанія ўвогуле ёсць дзяржавай аўтаномій. Ужо пачынаючы з 19 ст. у Каталёніі (як і ў краіне Баскаў) існавалі гістарычна ўсталяваныя карані для самакіраваньня. У адрозьненьні ад гэтых аўтаномных супольнасьцяў у іншых рэгіенах не было актыўнага руху за аўтаномію. Падчас дыктатуры Франка аўтаномныя правы Каталёніі і краіны Баскаў былі ліквідаваны, а мовы нацыянальных мяншыняў – забароненыя. Па сьмерці Франка гэтыя гістарычныя рэгіены прэтэндавалі на асобы статут. Таму ў Канстытуцыю Гішпаніі 1978 г. было ўключана палажэньне аб тым, што кожны рэгіен мае права на стварэньне аўтаноміяў.

Каталёнія ёсьць найбольш прамыслова разьвітым рэгіёнам Гішпаніі і адначасова найбуйнейшым падаткаплатнікам. Барсэлёна, сталіца Каталёніі, налічвае каля 6,8 мільенаў жыхароў. Бяднейшыя рэгіены выступаюць супраць пашырэньня каталёнскай аўтаноміі, бо яны страцяць свае фінансавыя рэсурсы у выпадку, калі падаткі Каталёніі будуць заставацца ў  самой аўтаноміі.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!