Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 29.3.2006 | Усе навіны
Беларусь распачала складанне выніковых дакументаў па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі | Аляксандра Рагажынская

29 сакавіка ў Міністэрстве Замежных Справаў Беларусі адбыўся семінар “Аб некаторых тэматычных аспектах правоў на інтэлектуальную ўласнасць і Пагаднення СГА ў гандлёвых аспектах правоў на інтэлектуальную ўласнаць”. Падчас семінару было абвешчана аб тым, што Беларусь распачала складанне выніковых дакументаў па далучэнні да Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі.

Семінар быў арганізаваны Міністэрствам Замежных Справаў (МЗС) Беларусі пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнаці і пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці.

На семінары было падкрэслена, што кола пытанняў, якія тычацца аховы правоў на інтэлектуальную ўласнаць, ёсць на бягучы момант найбольш распрацаванае з пункту гледзішча забавязванняў нашай краіны перад СГА. Як паведамляе БЕЛТА, намеснік кіраўніка галоўнага ўпраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Антон Кудасаў адзначыў, што “беларускае заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ёсць адным з самых сучасных у свеце і паспяхова прайшло экспертызу сур’ёзных міжнародных арганізацыяў”.

Акрамя таго, было адзначана, што гэты семінар павінен стаць першым у серыі семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца і распрацоўвацца выніковыя дакументы па далучэнні да СГА. На думку Кудасава, “праца над імі не павінна заняць шмат часу, і мы хутка здолеем стаць сябрамі СГА. Гэта сведчыць аб тым, што стандарты аховы, якія прадастаўляюцца нашым распрацоўнікам тэхналогіяў, вынаходнікам, праграмістам, вельмі прасунутыя і будуць выкарыстоўвацца і на знешніх рынках”.

Нагадаем, што Сусветная гандлёвая арганізацыя ёсць заснаванаю ў 1995 годзе глабальнаю міжнароднаю арганізацыяй, якая займаецца правіламі міжнароднага гандлю. Нарматыўную падставу для СГА ствараюць пагадненні, якія прымаюцца, падпісваюцца і ратыфікуюцца большасцю краінаў-удзельніцаў міжнароднага гандлю. Галоўная мэта СГА – дапамога вытворцам тавараў і паслугаў, экспарцёрам і імпарцёрам у ажыццяўленні бізнэсу.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!