Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 28.3.2006 | Усе навіны
Украіна: новы закон "Aб кaштоўных пaперaх і фондaвым рынку" | Кірыл Касьцян

Прэзыдэнт Укрaіны Віктaр Юшчaнкa пaдпісaў зaкон "Aб кaштоўных пaперaх і фондaвым рынку", які быў прыняты Вярхоўнaю Рaдaй 23 лютaгa 2006 году. Прыняцьце гэтага дакумэнту мусіць паспрыяць фармаваньню ва Ўкраіне адкрытага і больш ліквіднага рынку каштоўных папераў.

Зaкон кaдыфікуе пaлaжэньні зaкaнaдaўчых aктaў у пытaньнях фондaвaгa рынку і прыводзіць яго ў адпаведнасьць з Эўрапейскім заканадаўствам, Цывільным і Гаспадарчым кодэксамі.

Закон устанаўлівае вымогі эмісіі пры адкрытым (публічным)  і закрытым (прыватным) разьмяшчэньні каштоўных папераў. Згодна з законам, акцыі могуць быць цяпер толькі імяннымі і будуць выпускацца толькі акцыянэрнымі таварыствамі.

Акрамя таго, закон удасканальвае рэгуляваньне пытаньняў прафэсійнае дзейнасьці на фондавым рынку. Сярод іншага, закон узмацняе патрабаваньні да статутнага капіталу прафэсійных удзельнікаў фондавага рынку. Паводле новага закону, дылеры мусяць мець статутны фонд памерам ня менш за 120 тыс. грыўняў (зараз 17 тыс.),  брокэры ня менш за 300 тыс. (зараз 3,4 тыс.), а андэррайтэры – ня менш за 600 тыс. Больш за тое, яны забавязаныя быць чальцамі аднае з адпаведных арганізацыяў, якіх прадугледжваецца быць па адной для кожнага віду дзейнасьці на фондавым рынку.

Фондавая біржа ствараецца ня менш як 20 заснавальнікамі, якія ёсьць прадаўцамі каштоўных папераў, што маюць ліцэнзію на права ажыцьцяўленьня  прафэсыйнае дзейнасьці на фондавым рынку, альбо іх аб’яднаньнямі, што налічваюць ня менш за 20 прадаўцоў каштоўных папераў. Закон вымагае таго, каб частка прадаўца каштоўных папераў не перавышала 5% статутнага капіталу фондавае біржы.

У сваю чаргу біржы мусяць падтрымліваць уласны (нестатутны) капітал на ўзроўні 3 млн грыўняў, а ў выпадку ажыцьцяўленьня разлікова-клірынгавых апэрацыяў – 6 млн.

Закон месьціць патрабаваньні да раскрыцьця інфармацыі эмітэнтамі. Закон забавязвае да раскрыцьця ў агульнадаступных крыніцах інфармацыі наконт уладальнікаў больш чым 10% капіталу эмітэнту. Зьяўляецца гэтаксама і квартальная справаздачнасьць эмітэнту, а штогадовая мусіць публікавацца да 30 красавіка.

Закон уводзіць панятак інсайдэрскай інфармацыі і закранае пытаньні яе выкарыстаньня. Акрамя таго, закон рэгулюе пытаньні недобрасумленнае рэклямы на фондавым рынку. Ён забараняе распаўсюд дзяржаўнымі ворганамі рэклямы на фондавым рынку, акрамя выпадкаў, калі гэта зьвязана з разьмяшчэньнем і абегам дзяржаўных каштоўных папераў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!