Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 13.3.2006 | Усе навіны
Ці конь скача ня ў тым кірунку? | Кірыл Касьцян

Ад 12 сакавіка Вэнэсуэла мае новую дзяржаўную сымболіку. На сьцягу краіны, які складаецца з трох пасаў – жоўтага, блакітнага і чырвонага – зьявілася восьмая зорка, што сымбалізуе правінцыю Гаяна. Акрамя таго на сьцягу знайшлі адлюстраваньне сымбалі, зьвязаныя з карэннай індзейскай культурай.

Такім чынам, адгэтуль на сьцягу Вэнэсуэлы можна пабачыць лук, стрэлы а таксама мачэтэ, якім традыцыйна карыстаюцца жыхары індзейскіх вёсак. Зьмена колькасьці зорак на сьцягу тлумачыцца неабходнасьцю выправіць “гістарычную памылку”. Сучасная Вэнэсуэла паўстала ў 19 стагодзьдзі зь сямі правінцыяў, а восьмая – Гаяна – далучылася да іх пазьней.

Ініцыятарам зьменаў сымболікі стаў прэзыдэнт гэтае паўдзённа-амэрыканскае краіны Уга Чавэс, які вырашыў унесьці навацыі ня толькі ў сьцяг, але і ў герб і гімн.

На гербе краіны ёсьць выява каня, што бяжыць у правы бок. Пры гэтым ягоны лоб зьвернуты назад. Чавэсу, аднак, аказаўся больш да спадобы герб, на якім конь мае бегчы ў левы бок, а ягоная галава скіраваная наперад. Некаторыя экспэрты лічаць, што Чавэс, вядомы сваімі левіцовымі поглядамі і антыамэрыканскай рэторыкай, вырашыў зьмяніць напрамак руху каня ў адпаведнасьці з сваім палітычным курсам.

З прычыны прэзэнтацыі новае сымболікі 12 сакавіка, якое адзначаецца ў Вэнэсуэле як дзень сьцягу, ў Каракасе меў адбыцца вайсковы парад. У сваю чаргу вэнэсуэльская апазыцыя назвала зьмену сымболікі адно растратай дзяржаўных грошаў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!