1 сакавіка набыў моц Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь года № 74 ад 7 лютага 2006 “Аб удасканальваньні парадку вызначэньня памеру арэнднай платы за дзялянкі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці”. У адпаведнасьці з гэтым дакумэнтам падставай для вызначэньня базавай стаўкі гадавой арэнднай платы за дзялянкі ёсць вынік іх кадастравай ацэнкі.
Трэба адзначыць, што пры гэтым базавыя стаўкі гадавой арэнднай платы разьлічваюцца шляхам ужываньня каэфіцыэнтаў да кадастравага кошту дзялянак з абавязковым улікам іх мэтавага прызначэньня ў адпаведнасьці з дадаткам, якія зацьверджаны Ўказам № 74.
Акрамя таго, мясцовым выканаўчым і распараджальным ворганам прадастаўляецца права на падвышэньне ці паніжэньне базавых ставак арэнднай платы за дзялянкі, але ня больш чым удвая у залежнасьці ад тэрміну арэнды дзялянак, іх памераў, кошту паляпшэньняў, учыненых арандатарамі дзялянак і (ці) прадугледжаных дамовамі, наяўнасці абмежаваньняў (ускладненьняў) у выкарыстаньні дзялянкі, сацыяльнай істотнасьці дзейнасьці арэндатараў для адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, сэзонавасьці, часовасьці (дзённае, начное), віду дзейнасьці, якую ажыцьцяўляюць арэндатары, а таксама крыніцаў яе фінансаваньня.
Указам таксама ўстаноўлена, што дамовы арэнды дзялянак, якія былі заключаныя да набыцьця моцу Ўказу і тэрмін дзеяньня якіх сканчваецца пасьля 1 сакавіка бягучага году, мелі быць прыведзеныя ў адпаведнасьць з Указам № 74 да 1 сакавіка 2006 году.
