Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 03.3.2006 | Усе навіны
“Кодэкс паводзінаў” для абароны хатніх жывёлаў | Ганна Жарабцова

Брытанцы вядомыя ва ўсім сьвеце як аматары братоў нашых меншых. Пры гэтым іх любоў з кожным годам расьце. Нават паляваньне на лісаў з сабакамі было забаронена Парлямэнтам. На тых жа, хто кепска ставіцца да хатніх жывелаў, таксама ёсьць управа – Каралеўскае таварыства ў папярэджаньні жорсткага абыходжаньня з жывёламі.

Аднак брытанцы палічылі, што гэтых прынятых мераў недастаткова для абароны правоў жывёлаў. Таму, міністэрства ў справах навакольнага асяродзьдзя рыхтуе адпаведны законапраект. У адпаведнасьці зь ім хатнія жывёлы атрымаюць паўнацэнныя правы, за парушэньне якіх уладальнікі будуць несьці адказнасьць у выглядзе штрафу да 5 тысячаў фунтаў альбо турмы.

Законапраектам прадугледжвае права пітомцаў на датрымліваньне дыеты, вартыя ўмовы пражываньня, наяўнасьць ці адсутнасьць кампаніі ў залежнасьці ад стану здароўя і іншых біялягічных чыньнікаў, а таксама права на рэгулярныя праверкі на прадмет незвычайных паводзінаў і абароны аб болю, пакутаў, траўмаў і хваробаў. Нагляд за выкананьнем правоў хатніх жывёлаў плянуюць перадаць у кампэтэнцыю спэцыяльных супрацоўнікаў мясцовых муніцыпалітэтаў, якія атрымаюць права на ўваход у дом і канфіскацыю жывёлаў у гаспадароў, якія будуць парушаць правы сваіх пітомцаў.

Неабходныя зьвесткі пра выкананьне памянёных правілаў уладальнікі катоў, сабакаў, трусаў і іншых жывёлаў здолеюць атрымаць з спэцыяльнага “кодэксу паводзінаў”. Гэты кодэкс будзе індывідуальна складацца для кожнага віда хатніх жывёлаў.

Напрыклад, варыянт кодэксу для аматараў катоў складаецца аж з 18(!!!) старонак тэксту . На гэтых 18 старонках гаспадарам катоў і котак забараняецца сярод іншага не выпускаць сваіх жывёлаў з дому на ноч, кастрыраваць катоў ва ўзросьце чатырох месяцаў, не даваць коткам нараджаць больш за 18 кацянятаў у год. Патрабуецца забясьпечыць хатнім пітомцам магчымасьць хаваццца ад чужых вачэў (напрыклад, у вялікай картоннай скрыні), сачыць за тым, каб каты атрымлівалі дастаткова “разумовай стымуляцыі”, кантраляваць вагу сваіх падапечных і забясьпечваць магчымасьць адасабленьня для прыродных патрэбаў.

Аналягічныя “кодэксы” плянуецца прыняць для іншых відаў хатніх жывёлаў. Але неабходна таксама памятаць, што законапраект прадугледжвае толькі абарону правоў хрыбетных жывёлаў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!