Вярхоўная Рада Ўкраіны 23 лютага 2006 года прыняла Закон “Аб валантэрскім руху” дзеля вызначэньня арганізацыйных і праўных прынцыпаў ажыцьцяўленьня валантэрскай дзейнасьці.
У адпаведнасьці з прыйнятым Законам “валантэрская дзейнасьць – гэта любая сацыяльная, грамадзка карысная, сыстэматычная і матываваная непрыбытковая дзейнасьць фізычных і юрыдычных асобаў, якая ажыццяўляецца праз выкананьне працаў, прадастаўленьне паслугаў грамадзянам, арганізацыям і грамадзтву”. Зыходзячы з палажэньняў Закону ня можа лічыцца валантэрскай тая дзейнасьць, якая мае аднаразовы ці выпадковы харакар ці тая, што ажыцьцяўляецца на падставе сямейных ці сяброўскіх стасункаў.
Законам устаноўлена, што валантэрам можа быць асоба, якой мае поўных 16 гадоў і якая дабраахвотна ажыцьцяўляе дабрачынную непрыбытковую і матывуючую дзейнасьць, што мае грамадзка карысны характар. Пры гэтым неабходна памятаць, што каб атрымаць статус валантэра, трэба атрымаць пасьведчаньне на права ажыцьцяўленьня валантэрскай дзейнасьці. Парадак выдачы валантэрскіх пасьведчаньняў будзе ў далейшым вызначаны Кабінэтам Міністраў Украіны.
Закон прадугледжвае магчымасьць стварэньня валантэрскай арганізацыі. Гэтыя арганізацыі Закон клясыфікуе паводле тэрытарыяльнага прынцыпу і па свайго статусу. Яны падзяляюцца на:
1) арганізацыі, дзейнасць якіх распаўсюджваецца на тэрыторыі ўсёй Украіны і якія маюць свае філіі ў большасьці вобласьцяў Украіны, т.б. усеўкраінскія;
2) арганізацыі, дзейнасць якіх распаўсюджваецца на тэрыторыю аднае ці некалькіх адміністрацыйна-праўных адзінкаў, т.б. мясцовыя.
Каардынацыю дзейнасьці валантэраў і валантэрскіх арганізацыяў ажыцьцяўляцьме спэцыяльна ўпаўнаважаны цэнтральны ворган выканаўчай улады ў сфэры валантэрскай дзейнасьці – цэнтральны ворган выканаўчай улады ў сфэры працы і сацыяльнай палітыкі і ягоныя тэрытарыяльныя ворганы.
У Законе вызначаныя правы, абавязкі і паўнамоцтвы валантэраў, валантэрскай арганізацыі, атрымальніка валантэрскай дапамогі (якімі могуць быць як фізычныя так і юрыдычныя асобы) і спэцыяльна ўпаўнаважанага цэнтральнага воргану выканаўчай улады ў сфэры валантэрскай дзейнасьці.
