У Новым Ёрку пачалася 50-я сэсія Каміссіі ААН па палажэнні жанчынаў. У ёй вазьмуць удзел прадстаўнікі ўрадаў, міжнародных арганізацыяў сістэмы ААН, а таксама дэлегаты ад недзяржаўных арганізацыяў. Яны падвядуць вынікі дзейнасці ў забеспячэнні гендэрнай роўнасці і вылучаць далейшыя шляхі барацьбы за правы жанчынаў у цэлым свеце.
Удзельнікі выступацьмуць на пленарных паседжаннях, прысвечаных ажыццяўленню рашэнняў Сусветнай канферэнцыі аб палажэнні жанчынаў і спецыяльнай сэсіі Генеральнай Асамблеі. Будуць разгледжаныя канкрэтныя праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны, у тым ліку пытанні аб гвалце ў адносінах да жанчын, іх эканамічным стане, аб палажэнні аўганскіх і палестынскіх жанчынаў і аказанні ім дапамогі, аб вызваленні жанчынаў і дзяцей, што ўтрымліваюцца ў якасці закладнікаў. Чакаецца, што на 50-й сэсіі Камісіі будзе вырашына пытанне аб неабходнасці прызначэння Спецыяльнага дакладчыка ў пытанні аб законах, што ёсць дыскрымінацыйнымі ў адносінах да жанчын.
Сусветная канферэнцыя па палажэнні жанчынаў адбылася ў 1995 годзе ў Пекіне. На ёй была прынята Пекінская платформа дзеянняў па паляпшэнні палажэння жанчынаў. Праз 5 гадоў, у 2000 годзе, спецыяльная сэсія Генеральнай Асамблеі абмеркавала дасягнутыя вынікі і зацвердзіла новыя прынцыпы гендэрнай роўнасці. У гэты лік уваходзяць забеспячэнне доступу дзяўчынак да сярэдняй адукацыі, абарона здароўя жанчынаў, забеспячэнне роўных з мужчынамі правоў ў сферы працаўладкавання. Падкрэслівалася і неабходнасць абароны жанчынаў ад гвалту ў грамадстве і прадастаўленне ім магчымасці абірацца ў ворганы мясцовага і нацыянальнага кіравання.
Камісія ААН па палажэнні жанчын ёсць дапаможным ворганам Эканамічнай і Сацыяльнай Рады ААН. У яе склад уваходзяць 45 дзяржаваў-удзельніцаў ААН, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін паводле геаграфічнага прынцыпу.
