1 сакавіка 2006 году набыў моц Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 году № 75 “Аб прадастаўленьні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тасячаў чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жыльлёвых памяшканьняў, будаўніцтва інжынерных сетак, пабудову гаспадарчых памяшканьняў і пабудоваў”. У адпаведнасьці з новым нарматыўна-праўным актам пэўнае кола асобаў маюць права на атрыманьне ільготных крэдытаў для мэтаў,што вызначанае Ўказ № 75.
Гэты дакумэнт прадугледжвае прадастаўленьне ільготных крэдытаў для капітальнага рамонту і рэканструкцыі. Пры гэтым, Указ дае дэфініцыю “жыльлёвага памяшканьня” для гэтага нарматыўна-праўнага аку.
Правам на атрыманьне ільготнага крэдыту для рамонту і рэканструкцыі жыльлёвых памяшканьняў валодаюць праваздольныя грамадзяне, сярэднемесячны сукупны даход якіх на кожнага чальца сям’і не перавышае двухкратнага сярэднемесячнага сярэднедушавага мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек, што вылічваецца за 12 месяцаў да даты падачы заявы на атрыманьне ільготнага крэдыту. Адметна, што Ўказ № 75 прадугледжвае магчымасьць атрыманьня ільготных крэдытаў ня толькі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць да працуюць у населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тысячаў чалавек, але і замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тысячаў чалавек і працуюць у памянёных населеных пунктах.
Дзеля таго, каб атрымаць крэдыт для вызначаных Указам № 75 мэтаў, грамадзяне, якія маюць права на атрыманьне ільготнага крэдыту, зьвяртаюцца ў раённы выканаўчы камітэт па месцы жыхарства з прадастаўленьнем праектна-каштарысавай дакумэнтацыі. У тым выпадку, калі патрэба ў крэдыце ў межах вызначаных у Указе мэтаў для грамадзяніна будзе прызнаная ў вызначаным парадку, грамадзянін атрымлівае крэдыт на працягу трох месяцаў з моманту зацьверджаньня сьпісаў аблвыканкамам.
Ільготны крэдыт прадастаўляецца максымум на 10 гадоў. Максымальны памер ільготнага крэдыту складае 90% ад кошту выдаткаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жыльлёвага памяшканьня, будаўніцтва інжынэрных сетак, пабудову гаспадарчых памяшканьняў і збудаваньняў, вызначаных праектна-каштарысавай дакумэнтацыяй. Але заканадаўства устанаўлівае абмежаваньне, што да памер крэдыту. Ён ня можа перавышаць трохсоткратнага памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дзень уключэньня грамадзяніна ва ўстаноўленым парадку ў сьпіс для ільготнага крэдытавання. Стаўка адсотка за карыстаньне такім крэдытам устаноўлена ў памеры 3% гадавых.
Пагашэнне ільготных крэдытаў і выплата адсоткаў за карыстаньне імі ажыцьцяўляецца грамадзянамі ў роўных долях цягам усяго пэрыяду іх пагашэньня, пачынаючы з наступнага месяца пасьля сканчэньня працаў, на якія быў выдадзены крэдыт.
Указам № 75 устаноўлена, што перавод доўгу па арыманым ільготным крэдыце дапушчальны толькі на чальца сям’і крэдытаатрымальніка. Акрамя таго, адцураньне жыллёвага памяшкання (праз продаж, дарэньне ці абмен), на якое быў выдадзены ільготны крэдыт, ня ёсьць дапушчальным да поўнага пагашэньня атрыманага крэдыту.
Фукнцыі па выдачы ільготных крэдытаў для мэтаў, вызначаных у разглядаемым нарматыўна-праўным акце, ускладваецца на Ашчадны банк “Беларусбанк”. У адпаведнасьці з арт. 126 Банкаўскага кодэксу Рэспублікі Беларусь кампэнсацыя стратаў ашчаднаму банку “Беларусбанк” ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў нацыянальнага бюджэту.
Дзеля ўніканьня злоўжываньняў сваімі паўнамоцвамі адказнымі асобамі за выдачу ільготных крэдытаў, Указ № 75 устанаўлівае адміністрацыйную адказнасьць як для службовых асобаў мясцовых выканаўчых і распараджальных ворганаў, так і для службовых асобаў адкрытага акцыянэрнага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”. Памер штрафу складае да 50 базавых велічыняў. Вытворчасьць у справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях ажыцьцяўляецца ўпаўнаважанымі асобамі ворганаў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
