Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 26.2.2006 | Усе навіны
Права на атрыманьне інфармацыі ў Беларусі | Уладзіслаў Белавусаў

24 лютага Цэнтар праўнай падтрымкі Беларускай асацыяцыі журналістаў прэзэнтаваў праект Закону “Аб праве на атрыманьне інфармацыі”. На абмеркаваньне гэтага праекту былі запрошаныя прадстанікі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, НДА ды вядомыя юрысты. Прысутнічаў і прадстаўнік “Праўніка”.

Законапраект быў падрыхтаваны шэрагам вядомых беларускіх спэцыялістаў у галіне свабоды слова (М. Пастухоў, А. Бастунец, Э. Мельнікаў і г.д.). Аўтары таксама карысталіся досьведам і парадамі шэрагу вядомых міжнародных арганізацыяў, такіх як, напрыклад, Article 19 (Лёндан). Як падкрэсьліваюць ініцыятары закону, гэты праект разьлічаны на той час, калі ў Беларусі адбудуцца адпаведныя структурныя зьмены, што дазволяць ажыцьцявіць канкрэтныя пункты праекту на практыцы. Больш за тое, мяркуецца, што на час, калі гэты закон будзе запатрабаваны, Беларусь далучыцца да Рады Эўропы й, адпаведна, ратыфікуе Эўрапейскую Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека. Падобныя нарматыўныя акты прынятыя бадай што ва ўсіх эўрапейскіх краінах, бо маюць фундамэнтальнае значэньне дзеля гарантаваньня правоў і свабодаў чалавека. Гэткія нарматыўныя акты (у адрозьненьне ад, скажам, Законаў аб СМІ) разьлічаныя ня толькі на журналістаў, але й на ўсіх грамадзянаў краіны, бо забясьпечваюць права на атрыманьне грамадзянінам своечасовай, праўдзівай ды бясплатнай інфармацыі. У прыватнасьці, мяркуецца, што ня можа быць абмежаваны доступ да інфармацыі аб законах ды іншых нарматыўных праўных актох, надзвычайных сытуацыях, памерах залатога запасу ды дзяржаўных валютных рэзэрвах Беларусі, аб стане навакольнага асяродзьдзя, аховы здароўя, санітарыі, дэмаграфіі, адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі, аб стане злачыннасьці, праўным статусе, ліку й дзейнасьці дзяржаўных органаў ды арганізацыяў, органаў мясцоўвага самакіраваньня, аб грашовым прыбытку дзяржаўных службоўцаў, а таксама прывілеях, кампэнсацыях і льготах, што надаюцца грамадзянам, службовым асобам ды арганізацыям, аб стане здароўя службовых асобаў дзяржавы, аб фактах парушэньня правоў і свабодаў грамадзяніна, а таксама правоў ды законных інтарэсаў юрыдычных асобаў.

Вялікую дыскусію выклікалі пытаньні канкрэтызацыі санкцыяў стасоўна службовых асобаў, што замінаюць вольнаму доступу да адкрытай інфармацыі, неабходнасьці даступнасьці заканадаўчай базы ды зьвестак пра падставовыя міністэрствы й ведамствы ў электронным сеціве, мэханізму нагляду за забесьпячэньнем даступнасьці права на інфармацыю. Удзельнікі дыскусіі прышлі да пэўнае згоды стасоўна гэтых і шэрагу іншых пунктаў ды выпрацавалі папраўкі да законапраекту. У прыватнасьці, была неаспрэчна прызнана неабходнасьць фіксацыі ў законе права на атрыманьне грамадзянам інфармацыі ад усіх дзяржаўных органаў ды службовых асобаў у той мове, у якой яна запрошваецца.

З праектам закону можна азнаёміцца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!