Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 21.2.2006 | Усе навіны
У Вялікай Брытаніі будзе адменены закон 300-гадовай даўніны? | Сьвятлана Лакотка

Брытанскi пiсьменьнiк Фiлiпп Пулман i дырэктар Каралеўскага нацыянальнага тэатру Нікалас Хітлер распачалі кампанію за адмену брытанскага закона аб блюзьнерстве трохсотгадовай даўніны.

Паводле іх меркаваньня, адмена ўсіх законаў аб блюзьнерстве неабходна для таго, каб рэлігія, як і любая іншая форма чалавечага мысьленьня, стала прадметам свабоднай, адкрытай дыскусіі. Акрамя таго, яны мяркуюць, што адменай закону аб блюзьнерстве  брытанскі Ўрад прадэманструе сваю прыхільнасьць да свабоды веравызнаньня.

Закон аб блюзьнерстве існуе ў Вялікай Брытаніі з 1697 году. З 1938 году яго дзеяньне адносіцца толькі да Англіканскай царквы. Пад дзеяньне гэтага закону траплялі ў розныя часы многія літаратурныя творы. Апошнім асуджаным на падставе закону аб блюзьнерстве ў Вялікай Брытаніі  быў рэдактар газэты «Gay News».  У 1977 годзе ён быў пакараны ўмоўным заключэньнем і штрафам за публікацыю верша аб каханьні рымскага цэнтурыёна да Езуса Хрыста.

У бліжэйшы час да гэтай кампаніі могуць далучыцца іншыя аўтары-ўдзельнікі арганізацыі English PEN, якія выступаюць за свабоду слова ў друку. Дарэчы, пасьля публікацыі ў 1988 годзе «Сатанінскіх вершаў» Салмана Рушдзі мусульманская грамадзкасьць спрабавала прыцягнуць яго да суду ў Вялікай Брытаніі за непавагу да рэлігіі. Але раман тычыўся ісламу і таму твор не падпадаў пад дзеяньне брытанскага закона аб блюзьнерстве.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!