Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
   новае на форуме
09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 11.2.2006 | Усе навіны
Новыя правілы паступлення ў ВНУ | Аляксандра Рагажынская

07 лютага 2006 Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ №80, які замацаваў новыя правілы паступлення ў ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі краіны. Як і заўжды, гэтыя правілы ёсць абавязковымі і адзінымі для ўсіх установаў, не зважаючы на іх форму ўласнасці, і тычацца амаль ўсіх этапаў паступлення ў ВНУ краіны.

Указ усталёўвае адзіныя тэрміны для паступлення: ад 5 ліпеня да 11 жніўня. Пры гэтым, былі ўнесены істотныя змены ў размеркаванне вышэйшых навучальных установаў паміж плынямі паступлення: да першай плыні аднесеныя ўстановы сілавых міністэрстваў і культуры, усе астатнія – да другой.

Як і раней, галоўнай падставай для паступлення ў ВНУ будуць вынікі цэнтралізаванага тэставання, якое ў гэтым годзе будзе толькі бясплатным. Платная форма захоўваецца, але скасавана магчымасць прадастаўляць сертыфікаты платнага тэставання замест сертыфікатаў бясплатнага. Абітурыенты, якія жадаюць праверыць свае веды па абраных дысцыплінах, маюць права прайсці платнае тэставанне, але толькі ў якасці пробнага, без атрымання сертыфікатаў.

Для паступлення трэба прадаставіць два сертыфікаты: па адной з дзяржаўных моваў і па абранай профільнай дысцыпліне. Але ў гэтым годзе акрамя вынікаў тэставання будзе ўлічвацца сярэдні бал атэстатаў.

Паводле Указу, змены ўносяцца і ва ўмовы паступлення на завочную ці вячэрнюю форму навучання. Права паступіць на бясплатнай падставе будуць мець тыя абітурыенты, якія ўжо працуюць па абранай спецыяльнасці. Правілы рэгулююць і пытанне палёгкаў пры паступленні. Яна захоўваюць на ўсіх спецыяльнасцях, акрамя тых, дзе конкурс у мінулым годзе складаў болей за 5 асобаў на адно месца (напрыклад, “міжнародныя стасункі”).

Відавочна, што гэтыя змены могуць справакаваць напружанне ў пэўных сацыяльных групах, асабліва сярод будучых абітурыентаў. Да паступлення засталося не вельмі шмат часу, і шматлікім  з іх прыйдзецца перагледзіць стратэгію паступлення, і нават выбраць іншую ВНУ. Асабліва вострым пытаннем ёсць замацаванае скасаванне платнага тэставання. Відавочна, што зараз абітурыенты пазбаўлены магчымасці выбраць паміж найбольш удалымі вынікамі тэставанняў і забяспечыць сябе большы шанец на паступленне. Акрамя таго, конкурс атэстатаў, які зараз атрымаў другое жыццё, вяртае нас у савецкую сістэму паступленняў у ВНУ і, на думку некаторых, можа паставіць пад сумнеў самое існаванне сістэмы профільнага навучання, бо зараз, як і раней, адзнакі па няпрофільных прадметах (напрыклад, фізкультура, выяўленчае мастацтва, музыка і г.д.) будуць улічвацца.

Новыя правілы яшчэ раз канстатуюць, што замест радыкальнага рэфармавання ўсёй сістэмы адукацыі, беларускі заканадаўца арыентаваны на захаванне і аб’яднанне асноўных здабыткаў савецкай і еўрапейскай сістэмы вышэйшага навучання, і за гэтым не бачыць рэальных патрэбаў тых, для каго гэта сістэма павінна працаваць – абітурыентаў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!