31 снежня ў Італіі набыў моц Пратакол аб сацыяльным перамір’і на час правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне, які быў падпісаны паміж Урадам краіны і нацыянальнымі прафзвязамі.
Згодна з дакументам Урад Італіі бярэ на сябе абавязак стварыць усе неабходныя ўмовы для правядзення міжнароднага спартыўнага мерапрыемства, якое адбудзецца ад 10 да 26 лютага. Прафзвязавая арганізацыя абавязаліся ад 31 снежня да 23 сакавіка 2006 г. выключыць любыя страйкі на транспарце, у сферы абслугоўвання, у пажарных, ратавальных і медычных службах.
Раней, 18 кастрысніка, Міністр замежных справаў Італіі прадставіў у Рыме міжнародны італьянскі праект рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН аб алімпійскім перамір’і ў сувязі з XX зімовымі Алімпійскімі гульнямі. Сама ідэя адраджэння алімпійскага перамір’я была прапанавана Ўрадам Грэцыі подчас падрыхтоўкі да гульняў у Атэнах і падтрымана рэзалюцыяй ААН у лістападзе 2003 года. Гэта хартыя прызывае ўсе краіны вярнуцца да старажытнай традыцыі і ўстрымацца ад ваенных дзеянняў падчас правядзення Алімпійскіх гульняў, наладзіць стасункі паміж супернікамі, даць магчымасць моладзі браць удзел у Гульнях ва ўмовах міру, а ў перспектыве – наладзіць стабільны мір на планеце.
Алімпійскае перамір’е ўпершыню было дасягнута у Старажытнай Грэцыі у IX стагоддзі да н. э., калі тры цары падпісалі дамову, падчас дзеяння якой атлеты і гледачы ў поўнай бяспецы вандравалі да Алімпіі. Любыя варожыя дзеянні забараняліся, а парушэнне перамір’я лічылася выяўленнем непавагі да самога Зеўса, якому і прысвячаліся Гульні.
