Дзяржавы-ўдзельніцы ААН дасягнулі істотнага прагрэсу ў працы над праектам рэзалюцыі аб стварэнні Рады ў правах чалавека. Гэта Рада павінна замяніць Камісію ў правах чалавека.
Рашэнне аб замене Камісіі Радай было прынята на Саміце-2005, але сур'ёзныя разнагалоссі ўзніклі па такіх важных пытаннях, як колькасць Рады, яе склад і мандат, а таксама ўзаемасувязь з іншымі ворганамі сістэмы ААН.
Сённяшняя Камісія ААН ў правах чалавека ёсць ворганам Эканамічнай і Сацыяльнай Рады ААН. Яна складаецца з 53 дзяржаў-удзельніц і збіраецца раз на год. Пакуль няма канчатковага кансэнсусу ў пытанні аб складзе новай Рады. Многія дзяржавы асцерагаюцца, что ён ператворыцца ў “клуб выбраных” і спрабуюць прадухіліць гэта. Іншыя краіны лічаць, што дзверы ў гэты “клуб” павінны быць зачыненыя для тых краінаў, якія не выконваюць правы чалавека. Напрыклад, ЗША лічаць, што Рада мае складацца не больш чым з 30 сяброў.
Старшыня 60-й сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН спадзяецца, што праца ў стварэнні новай Рады ў правах чалавека завершыцца да пачатку 62-й сэсіі Камісіі ў правах чалавека, якая плануецца на сярэдзіну сакавіка. Ужо на пачатку лютага будзе прадстаўлены кансалідаваны праект рэзалюцыі, якая вырашыць усе пытанні, звязаныя з складам Рады, яго мандатам і метадамі працы. Рада будзе збірацца два-тры разы на год па некалькі тыдняў. Яна разгладяцьме сітуацыю з правамі чалавека ў любой краіне, не карыстаючыся выбарачным падыходам. Рада будзе месціцца ў Жэневе, што дазволіць ёй працягваць працу ў цеснай супрацы з Упраўленнем Вышэйшага камісара ў правам чалавека.
