8 сьнежня 2005 году ізраільскі Кнэсэт прыняў закон аб "эўтаназыі". У адпаведнасьці зь ім прадугледжваецца аўтаматычная працэдура эўтаназыі: сьмяротна хвораму чалавеку прадастаўляецца права на самастойнае вырашэньне ці працягваць лекаваньне і якім чынам лекавацца.
Паводле закону кожны дарослы чалавек атрымлівае права на складаньне мэдычнага распараджэньня на выпадак, сьмяротнай хваробы, калі ён будзе ня ў стане даць лекарам указаньні на адключэньне ад апаратаў, якія штучна падтрымліваюць яму жыцьцё.
Распараджэньне на адключэньне апаратаў павінна давацца ў прысутнасьці двух сьведкаў (якія пазбаўляюцца ад права спадкаемства паводле дастамэнту хворага), адваката, судзьдзі ці дырэктара шпіталю.
Сьмяротна хворым чалавекам прызнаецца чалавек, якому (у адпаведнасьці з заключэньнем двух лекараў-спэцыялістаў) засталося жыць ня больш за шэсьць месяцаў. Хворы таксама мае права на адмену ад свайго распараджэньня ў любы момант.
Закон набывае моц праз год. Да гэтага часу рэанімацыйнае абсталяваньне ў шпіталях павінна быць забясьпечана спэцыяльнымі таймэрамі. У безнадзейна хворых, якія адмовіліся ад штучнай падтрымкі іх жыцьця, сыстэма забесьпячэньня жыцьця будзе падтрымлівацца ўручную, а выключацца аўтаматычна – у тым выпадку, калі мэдычны работнік не ўзнаўляе яе працу.
Аднак закон не дазваляе адключаць ад сыстэмы забесьпячэньня людзей, у якіх памёр мозг, але ў вэгетатыўным стане яны могуць існаваць на працягу гадоў і таму ў адпаведнасьці з прынятым законам ня ёсьць сьмяротна хворымі.