Ад 1 студзеня 2006 года ў Гішпаніі набыў моц закон, які забараняе паленьне на працоўных мейсцах. Такім чынам, Гішпанія ёсьць трэцяй краінай у Эўропе, дзе паленьне на працы забаронена.
Акрамя таго, закон устанаўлівае забарона на паленьне ў рэстарацыях і барах, плошча якіх складае менш за сто квадратных мэтраў і якія не абсталяваныя спэцыяльнымі памяшканьнямі для паленьня.
Варта нагадаць, што гішпанцам ужо забаронена паліць ў мэдычных і спартовых установах, а таксама ў транспарце.
За паленьне ў згаданых мейсцах прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасьць у выглядзе штрафу ад 600 эўра для грамадзянаў, што парушаюць нормы заканадаўства, да некалькіх тысячаў эўра – для ўласьнікаў установаў.
Новы закон гэтаксама забараняе рэкляму тытуню. Вынятак з гэтага правілу складае толькі аўта- і мотаспорт, дзе такая рэкляма можа быць. У прыватнасьці, гоншчыкі “Формулы-1” могуць на працягу трох гадоў рэклямаваць тытунь.
