Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 24.12.2005 | Усе навіны
Рэйтынг найбольш уплывовых польскіх мэдыяў | Кірыл Касьцян

Згодна зь лістападаўскім рэйтынгам, створаным Інстытутам манітараваньня мэдыяў, "Gazeta Wyborcza" ёсьць найбольш уплывовым сродкам масавае інфармацыі ў Польшчы.

Крытэрам для аналізу зьяўляецца цытаваньне паасобных мэдыяў у іншых сродках масавае інфармацыі. Рэйтынг быў створаны на падставе 4946 прэсавых артыкулаў, тэлевізыйных і радыёпраграмаў, у якіх зьмешчана 6013 спасылкаў на іншыя мэдыі.

У рэйтынгу за лістапад найбольш цытаванай была "Gazeta Wyborcza", на якую спасылаліся 1303 разы. На другім мейсцы з 1066 спасылкамі знаходзіцца іншы ўплывовы штодзёньнік "Rzeczpospolita", а на трэцім – "Życie Warszawy" з 538 спасылкамі. Розьніца паміж першым і другім мейсцамі павялічылася ад 164 цытаваньняў матэрыялаў у кастрычніку да 237 – у лістападзе.

Найбольш уплывовым тыднёвікам стаўся "Wprost", які з 179 спасылкамі апынуўся на 6 мейсцы, апярэдзіўшы сваіх канкурэнтаў з часапісаў "Polityka" (119, 10 мейсца) i "Newsweek" (102, 13 мейсца).

Сярод радыёвых станцыяў найбольш цытаваным зьяўляецца Радыё Zet, якое з 132 спасылкамі займае 9 мейсца. На 12 неспадзявана задэбютавала ультракансэрватыўнае Радыё Марыя з 115 спасылкамі. На станцыю з Торуня найчасьцей спасылаліся ў зьвязку з выказваньнямі палітыкаў, а найперш чальцоў ураду ў ейным этэры.

Адметным фактам ёсьць тое, што сярод 15 найбольш цытаваных мэдыяў прысутнічаюць 12 прэсавых выданьняў і 3 радыёстанцыі, але няма жаднага інтэрнэтавага парталу ці тэлевізіі. На найбольш цытаваны партал Onet.pl спасылаліся толькі 58 разоў. Сярод тэлевізіяў найбольш уплывовай сталася TVP1, якая ў лістападзе апярэдзіла TVN (67 і 64 адпаведна).




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!