Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 21.12.2005 | Усе навіны
Мюнхэнскае летняе ўнівэрсытэцкае шкаленьне ў галіне эўрапейскага і нямецкага права. | Рэдакцыйная рада

Праграма Мюнхэнскага летняга ўнівэрсытэцкага шкаленьня ў галіне эўрапейскага і нямецкага права (MUST), якое мае адбыцца 3-28 ліпеня 2006, забясьпечвае грунтоўныя ўводзіны ў праблематыку нямецкага й эўрапейскага права.

Спэцыяльны акцэнт робіцца на дысцыплінах, асабліва цікавых для замежных юрыстаў-гаспадарнікаў, напрыклад, на праве каштоўных папераў, праве юрыдычных асобаў, праве ўласнасьці, антыманамольным заканадаўстве, падаткаабкладаньні і г.д.

Бальшыня курсаў чытаюцца прафэсарскім складам Мюнхэнскага ўнівэрсытэту (уваходзіць у 20-ку найпрэстыжнейшых унівэрсытэтаў Эўропы). Колькасьць удзельнікаў – строга абмежаваная, што забясьпечвае адбор лепшых студэнтаў, асьпірантаў й маладых праўнікаў з усяго сьвету. Усе заняткі ладзяцца па-ангельску. Для ахвотных існуе мажлівасьць дадаткова вывучаць нямецкую мову (як правіла, прадугледжваюцца 3 розныя ўзроўні валоданьня).

Праграма платная, але прадугледжвае пэўную колькасьць стыпэндыяў, якія мусяць пакрываць ўсе альбо большую частку выдаткаў. З улікам канкрэтных фінансавых акалічнасьцяў, студэнт можа разьлічваць на атрыманьне ў дадатак да стыпэндыі прыкладна € 200 на дарожныя выдаткі. Стыпэндыі вылучаюцца юрыдычным факультэтам у супрацы з праграмай DAAD на падставе аплікацыйных матэрыялаў, якія падаюцца кандыдатамі да ўдзелу.

Апошняя дата падачы заяваў на ўдзел: 28 лютага, 2006 г.

Падрабязнасьці й матэрыялы тут: http://www.iucm.de/dt/index.htm




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!