Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 21.12.2005 | Усе навіны
Конкурс на ўдзел у 1-ай і 2-ой сэсіях Школы правоў чалавека для моладзі | Рэдакцыйная рада

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у 1-ай і 2-ой сэсіях

Школы правоў чалавека для моладзі

1-я сэсія: 15-21 студзеня 2006 году (ад’езд 14 студзеня, вяртаньне 22 студзеня)

2-я сэсія: 5-11 лютага 2006 году (ад’езд 4 лютага, вяртаньне 12 лютага)

Падача заявак на ўдзел

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт запаўняе рэгістрацыйную форму разам з CV (сьціслае аўтабіяграфічнае рэзюмэ), рэкамэндацыйным лістом ад арганізацыі (не абавязкова) і высылае іх электроннай поштай на адрас:  belschool@gmail.com

На падставе дасланых дакумэнтаў будуць сфармаваныя групы ўдзельнікаў, якім будзе паведамлена інфармацыя арганізацыйнага пляну.

Тэрмін падачы рэгістрацыйных формаў:

1 сэсія:  да 5 студзеня 2006 году

2 сэсія: да 25 студзеня 2006 году

Кантактная асоба: Тацяна Рэвяка. Рэгістрацыйную форму й падрабязнасьці можна атрымаць праз belschool@gmail.com.

Агульныя інфармацыі пра Школу правоў чалавека

Ад пачатку 2006 году пачынае працу Школа правоў чалавека, арганізаваная міжанароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў. Мэтавымі групамі Школы зьяўляюцца: моладзь, выкладнікі, журналісты. На студзень-жнівень 2006 году заплянаванае правядзеньне 6 сэсіяў (кожная сэсія доўжыцца 7-9 адукацыйных дзён): 4 сэсіі для чатырох групаў моладзі, 1 сэсія для выкладнікаў і 1 сэсія для журналістаў. Кожная група ўдзельнікаў – 18-22 чалавекі.

Месца правядзеньня: Украіна, Летува. Працоўныя мовы: беларуская й расейская.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі азнаёмяцца зь гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Школа правоў чалавека для моладзі

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека (век: ад 18 да 25 гадоў).

Школа правоў чалавека для выкладнікаў

Да ўдзелу запрашаюцца выкладнікі прадметаў гуманітарнага цыклю, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах.

Школа правоў чалавека для журналістаў

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты факультэтаў журналістыкі дзённай і завочнай формаў навучаньня, маладыя журналісты (век: 18-25 гадоў).

Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны. Выкладнікамі Школы будуць прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя і аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў.

Удзельнікі Школы, якія пасьпяхова пройдуць курс, атрымаюць адпаведныя сэртыфікаты.

Удзел бясплатны. Арганізатары Школы бяруць на сябе пакрыцьцё транспартных выдаткаў, пражываньня й харчавання ўдзельнікаў.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!