Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 18.12.2005 | Усе навіны
Ці мае права беспрацоўны дэпутат на кампэнсацыю выдаткаў? | Сьвятлана Лакотка

Канстытуцыйны суд разгледзеў пытаньне аб дазволе гарантыяў і кампэнсацыяў паслам мясцовых Радаў дэпутатаў, якія  зьяўляюцца беспрацоўнымі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ці пэнсыянэрамі.

У адпаведнасьці з палажэньнямі закону "Аб статусе дэпутатаў мясцовай Рады дэпутатаў" ад 27 сакавіка 1992 г. на час сэсіі Рады, а таксама для выкананьня іншых дэпутацкіх паўнамоцтваў дэпутат вызваляецца ад выкананьня вытворчых ці службовых абавязкаў на час і ў парадку, вызначаным Радай. За гэты пэрыяд на заяву  дэпутата яму выплачваецца па мейсцы працы ці службы сярэдні заробак і кампэнсуюцца  выдаткі на камандзіроўку. Выдаткі аплачваюцца  арганізацыямі за кошт сродкаў мясцовага бюджэту. Такім чынам, заканадаўства устанаўлівае вызваленьне ад працы з адпаведнай кампэнсацыяй толькі дэпутатаў, якія працуюць. Дазвол жа гарантыяў і кампэнсацыяў непрацуючым  грамадзянам, пэнсыянэрам, індывідуальным прадпрымальнікам не прадугледжваецца. 

Канстытуцыйны суд мяркуе, што ў якасьці магчымага разьвязаньня праблемы кампэнсацыі выдаткаў, зьвязаных з дэпутацкай дзейнасьцю, можна выкарыстаць у аналёгіі нормы закону "Аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў" аб кампэнсацыі народным засядальнікам за выкананьне абавязкаў у судзе. Непрацуючым засядальнікам, пэнсыянэрам выкананьне абавязкаў у судзе аплачваецца ў памеры сярэдняга заробку для мясцовасьці (раёну, места) ў мейсцы знаходжаньня суду. Канстытуцыйны суд зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай даць тлумачэньні што да магчымасьці прымяненьня аналёгіі закону пры рашэньні памянёнага пытаньня да ўнясеньня зьменаў і дапаўненьняў у Закон аб статусе дэпутата.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!