Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

12 Снж 06.45  Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

12 Снж 06.42  Конкурс эсэ па правох чалавека (дэдлайн 1 сакавіка 2009)

09 Кас 15.00  Сьпіс юрыдычных кансультацый у г.Менску

08 Кас 14.51  Дзе ўсе праўныя блёгеры-жанчыны?

   юрыдычная кансультацыя
28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 16.12.2005 | Усе навіны
Усталяваньне праўнае супрацы Беларусі і Сырыі | Сьвятлана Лакотка

У мэтах развіцьця дзьвюхбаковае супрацы Беларусі і Сырыі у Міністэрстве юстыцыі Беларусі ў пэрыяд ад 12 да 16 сьнежня 2005 года адбыліся перамовы што да праекту Дамовы паміж Беларусяй і Сырыяй аб праўнай дапамозе ў цывільных і крымінальных справах.

Дамова аб праўнай дапамозе ў цывільных і крымінальных справах накіраваная на стварэньне праўнай падставы рэгуляваньня ўзаемадачыненьняў паміж грамадзянамі Беларусі і грамадзянамі Сырыі, абарону іх  маёмасных правоў і інтарэсаў на тэрыторыі абедзьвюх краін.

Палажэньні праекту Дамовы ня толькі надзяляюць грамадзянаў і юрыдычных асобаў правам свабодна зьвяртацца ва ўстановы юстыцыі абедзьвюх дзяржаваў, але і прадугледжваюць прызнаньне і выкананьне судовых рашэньняў у цывільных справах,  а таксама ў крымінальных справах у частцы цывільнага пазову. Акрамя таго, Дамова прадугледжвае супрацу бакоў што да крымінальных справаў шляхам крымінальнага перасьледу, выдачы асобаў для прыцягненьня іх да крымінальнай адказнасьці ці выкананьня выраку, перадачы асуджаных для далейшага выкананьня выраку дзяржаве, грамадзянамі якое яны зьяўляюцца.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!