Стварэньне, увоз, вываз і дасьледваньне прадуктаў генна-інжынэрнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі будзе кантралявацца на дзяржаўным узроўні. Гэтыя пытаньні рэгулююцца прыйнятым 8 сьнежня 2005 году Палатай прадстаўнікоў законапраектам "Аб бясьпецы генна-інжынэрнай дзейнасьці".
Старшыня Сталай камісыі ў адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе адзначыў, што зараз стала магчымым канструяваць малекулы спадчыннасьці, а таксама асобныя клеткі і цэлыя мікраарганізмы. Дзякуючы біятэхналёґіі ствараюцца новыя гатункі расьлінаў, пароды жывёлаў, якія валодаюць унікальнымі ўласьцівасьцямі, лекавыя прэпараты. Але ўсякая тэхналогія, як і ўсялякі прадмет, створаны чалавекам, паводле словаў дэпутата, акрамя карысьці ў пэўных абставінах можа нанесьці ўрон. Біятэхналёґіі ня ёсьць выняткам і патэнцыйна здольныя мець нэгатыўныя бакі. Таму наяўнасьць заканадаўства ў біябясьпецы зьяўляецца неабходнай умовай недапушчэньня нэгатыўных вынікаў генна-інжынэрнай дзейнасьці, якая мае быць адрэгуляванаю на дзяржаўным узроўні. Так, у законапраекце вызначаная сыстэма дзяржаўных захадаў, такіх як выдача дазволу на правядзеньне генна-інжынэрнай дзейнасьці, яе рэгістрацыя, улік, экспэртыза і іншыя віды кантролю. Дакумэнт таксама накіраваны на абарону краіны ад нелегальнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі прадуктаў генна-інжынэрнай дзейнасьці.
