Новыя праўныя аспэкты працы НЦЗД
| Сьвятлана Лакотка
Згодна з указам № 584 ад 9 сьнежня 2005 году Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці пры Прэзыдэнце (НЦЗД) надзяляецца правам тлумачэньня пытаньняў, якія рэгулююць нарматворную дзейнасьць.
НЦЗД зьяўляецца цэнтральнай дзяржаўнай установай, што забясьпечвае падрыхтоўку праектаў праўных актаў і ажыцьцяўляе мэтадычнае кіраваньне такой працай. Указ накладае на НЦЗД абавязкі ладзіць навучальныя мерапрыемствы ў падвышэньні кваліфікацыіработнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных ворганаў у пытаньнях нарматворнай дзейнасьці. Акрамя таго, дакумэнт надзяляе НЦЗД правам распрацоўкі праектаў праўных актаў для міжнародных арганізацыяў.