Меркаванне Канстытуцыйнага суду Беларусі наконт асабістых нумароў
| Сьвятлана Лакотка
Канстытуцыйны Суд Беларусі 6 снежня 2005 года разглядзеў калектыўны зварот дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў аб індэфікацыйным нумары ў пашпарце.
Зварот стаўся вынікам скаргаў вернікаў, якія адмаўляліся ад пашпартоў з асабістым нумарам. Суд мяркуе, што гэтае пытанне мае быць улічанае пры распрацоўцы праекта закону “Аб рэгістры насельніцтва”.